Ё, ЁСІТКА, ЁСЦЕКА, ЁСЦІ, ЁСЦІКА, ЁСЬ цяп. Ёсць. У майго дзядулі ё многа сясцёр. Шыбекі Арш., Заазер'е Тал. Я не адна ў бацькоў, ё ў мяне і браты. Кашчына Чаш. У краме ёсітка смачныя цукеркі. Замачак Чаш. У яго ўсё ёсцека. Струста Брасл. У нас ёсці прыгожы кот. Ніўнікі Міёр. Тут ёсціка грыбы ў лесе. Валосава Тал. У мяне ёсь для цябе падарунак. Грынеўшчына Докш. Ці ёсь у вас свет? Рускі Шум. ЁДКІ прым. Пякучы. Полымя такое ёдкае, што неяк стаяць блізка. Іванск Чаш. ЁКАЦЬ1 незак. Гучна глытаць. Нельга ёкаць, трэба ціха піць і есці. Лашукі Паст. ЁКАЦЬ2 незак. Крычаць. Хопіць ёкаць, бо галава ад вас баліць. Фарынава Пол. ЁЛАЧКА, ЁЛІЦА ж., бат. Хвошч. Расла тут калісьці і ёлачка. Латыгаль Сен. Ёліца - палявая ёлачка, яе коровы ядуць. Андронавічы Віц. ЁЛКІ прым. Горкі. Сала, калі паляжыць, становіцца ёлкае, старае. Угрынкі Уш., Лазы Тал. ЁМАЧНІК м. Чапяльнік, ручка ў чапяле. Ёмачнік найці трэба. Камень Леп. ЁМКА1 безас.-прэдык. слова. Холадна, марозна. Як сёння ёмка, задубеў увесь. Бугаі Сен. ЁМКА2 ж. Чапяла. Адыдзі ад мяне, а то як перавяду зараз ёмкай па спіне. Зубава Арш. Дзеці гулялі ў хаванкі, некуды ёмку дзелі - не найду нідзе. Кашчына Чаш., Ганкавічы Беш., Баравуха Пол., Багушэўск Сен, Рускі Шум. ЁРЗАЦЦА незак. Катацца. Мае ўнукі любяць ёрзацца на лісапедах па двары. Велеўшчына Леп. ЁРЗАЦЬ незак. Забаўляцца, сваволіць, дурэць. Я іх пусціла ў сяннік, дык яны ёрзалі увесь дзень. Выхадцы Лёзн. ЁРШУН м. Ёрш. Адну зіму добра клявалі ёршуны. Голубаўшчына Брасл. ЁСІТКА гл. Ё ЁСЦЕКА гл. Ё ЁСЦІ, ЁСЦІКА гл. Ё ЁСЬ гл. Ё ЁЎНЯ ж. 1. Халоднае памяшканне, у якім захоўваюцца гаспадарчыя прылады. Жанчыны выносілі з ёўні сярпы - збіраліся жаць. Гаршчэўшчына Тал. 2. Пабудова для захоўвання сена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁