ДУРМАНКА ж. Гарэлка. Усе беды праз гэту дурманку. Абольцы Тал.
ДУРОНЫ прым. Свавольны, гарэзлівы; спешчаны. Я не думала, што ўнук будзе такі дуроны. Боркавічы В.-Дзв. Якей дуроны хлопец вырас. Зароўе Леп., Рунды Міёр.
ДУРУКАВАТЫ гл. ДУРКАВАТЫ
ДУХАРЫЦЦА незак. Душыцца; апырсквацца або націрацца духамі, адэкалонам. Сядзіць перад зеркалам, духарыцца, а вечарам бяжыць у клуб. Замхава, Мосар Глыб.
ДУХМЯННІК м., бат. Бэз. Духмяннік можа быць і фіялетавым, і белым. Уна Лёзн.
ДУШМЕНЬ ж., толькі адз. Гарачыня, спякота. У самую душмень жыта жалі. Антонаўка Арш.
ДУШЫ мн., кулін. Клёцкі, галушкі, зразы і інш. з мясной начынкай. Душы толькі на свята гатуем. Крывасельцы В.-Дзв. Душы на Каляды гатоўлю ўсягды. Каханавічы В.-Дзв.
ДЫМКА ж. Узор на палатне, тканым у чатыры ніты. Я ўмела ткаць у дымку. Ручнікі ў дымку ў мяне і зараз ёсцека. Матырына Леп. Выткала скацірку дымкай. Чарневічы Глыб. // Палатно, тканае ў чатыры ніты, і выраб з яго. Уся хата бабулькі ўслана дымкамі. Рудабісць Брасл. А дымкі сабе мы рабілі самі. Луначарскае В.-Дзв.
ДЫРДЫК м., кулін. Блін мучны. Дырдыкі на вадзе не вельмі смачныя, але ж малака няма. Агурні Глыб.
ДЫХАЛАЎКА ж., адз. Дыханне. Як пагнаўся за мной пятух, уцякала, аж дыхалаўку забіла. Галбея Паст.
ДЫХТОЎНЫ прым. Трывалы, моцны. Купіла ва ўнівермагу дыхтоўны мацір'ял на спадніцу. Макаравічы Докш.
ДЭНКА гл. ДНЕШКО
ДЭЧЫЦЬ незак., экспр. Бубніць; гаварыць ціха, незразумела. Што табе саседка цэлы час дэчыла? Цімошкава Міёр. Параўн. дундзець.
Е
ЕВІЛЬ м. Верхняя частка шчыта ў страсе. Евіль забі, лепей будзе. Дзегцяры Брасл.
ЕГАЗІЦЬ незак. Не сядзець на адным месцы, рухацца. Чаго ты егазіш, як страказа? Янкавічы Рас.
ЕГДЗІЦЬ, ЕЖДЖАЦЬ незак. Ездзіць. У нядзелю ўсе егдзілі на кірмаш. Муляры Паст. Яны часта ежджаяць на базар. Камаі
79 👁