Старонка 183
◀ / 305 ▶
ДУБНЯК гл. ДУБЕЧНІК ДУБОВІК м. Дубовы сок. Па вясне нада было б дубовіку нагнаць. Папкі Шарк. ДУБЯК м. Дубовае палена. Без матэрыялу нікуды. Хоць дубяк дайце які. Лётцы Віц. ДУБЯНІК гл. ДУБЕЧНІК ДУГІ мн. Насілы; жэрдкі без насцілу для пераноскі сена ў копах. Косім на нізкіх месцах, потым на дугах сена выносім на ўзболатак. Кавалі Глыб. ДУГОЎКА ж. Кашуля з доўгімі рукавамі. Гэта ж не сарочка, а дугоўка нейкая. Шарагі Міёр. ДУЖНІК м. Галоўны корань дрэва. Калі пры перасадцы дужнік зломіш, то дзерава хутка засохне. Шалыгі Віц. ДУЙКА ж. Замець, завея, завіруха. На дварэ дуйка моцная ўзнялася. Нярэйша Сен. Відаць, дуйка хутка будзе. Лескавічы Шум. ДУКРА, ДУКРЯ аг., асудж. Неразумны, упарты чалавек. Які ж ты ўсё-такі дукра. Грынеўшчына Докш. Ён такі дукря. Гарадок. ДУКСА аг. Чалавек высокага росту. Якая ж ты ўрадзілася дукса! Сялец Чаш. ДУЛПІНКА ж., бат. Груша. Трэба падабраць дулпінкі, унучка. Бычыншчына Міёр. ДУЛЬКІ мн. Рэшткі валакна пры апрацоўцы льну. Як на ільне работалі, дык дамой прыйдзеш увесь у дульках. Барсукі В.-Дзв. ДУНДЗЕЦЬ незак. Бубніць; гаварыць ціха, незразумела. Перастань дундзець, добрага ж нічога ні скажыш. Дунілавічы Паст. Дундзіць і дундзіць над вухам. Русіны Паст. Параўн. дзэчыць. ДУНДУК м., экспр. Негаваркі, замкнуты чалавек. Не чалавек, а нейкі дундук, слова людзям не скажа. Дроздава Тал. Твой дундук дадому пасунуўся. Сянькова Шум. ДУПЛЕ н. Дупло. У дуплях могуць дзікія пчолы быць. Замачак Чаш. ДУПЛЯНКА ж. Дрэва з дуплом. Тут недзе дуплянка стаіць, пагледзім у дупле пчол. Лескавічы Шум. ДУРАЦ м., толькі адз., бат. Дурнап'ян. Схадзі дай карове травы, але глядзі, каб не папаўся дурац. Прыпернае Глыб. ДУРКАВАТЫ, ДУРУКАВАТЫ прым. Дурнаваты; які выражае разумовую абмежаванасць, тупасць. У іхняй пародзе ўсе былі дуркаватыя. Каверзы Гар. Нейкі дурукаваты хлопец, робіць абы-што. Лямніца Віц. ДУРМАНІХА ж., бат. Чаромха. Бацька сказаў, што нада дурманіху высякаць, бо цень дае ў хату. Ахрэмаўцы Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶