дзеле была. Сарочына Уш. Зубы ў дручцы маглі быць дзераўляныя і жалезныя. Матырына Леп.
ДРЫВА толькі мн. Дровы. Дрыва намоклі, і печку ні магу растапіць. Крывіцкі Шум.
ДРЫВО н., толькі адз., зб. Дрэвы. Дрыво па ўсёй вуліцы расце. Славені Тал.
ДРЫВЯНІК, ДРЫВЯТНІК гл. ДРАВАРКА
ДРЫГАТА ж., толькі адз. Дрыжыкі. Змерзнеш – такая дрыгата прабірае. Лямніца Віц.
ДРЫГВЕНЬ ж. Балота; зыбкае месца. Глядзі толька ў дрыгвень не зайдзі. Кузняцова Віц. Параўн. дрэб.
ДРЫЗЫВАЦЬ незак. Буксаваць. Не едзь ты сягоні, усю дарогу дрызываць будзеш. Пранікі Уш.
ДРЫЛЬ, ДРЫН м. Палка. Хочаш, каб дрыль па спіне пахадзіў? Сар'я В.-Дзв. Перацягнула дрынам кабана, дак шаўковы стаў. Лётцы Віц. Як дам дрына, дак пятаму закажаш. Валосава Тал.
ДРЫНДАЦЬ незак., экспр. Хадзіць без справы, лайдачыць. Яго з работы выгналі, бо толькі дрындаць умеў. Выдрэя Лёзн.
ДРЭБ м. Балота. Недалёк ад майго гарода балота, панашаму – дрэб. Задуброўе Віц. Параўн. дрыгвень.
ДРЭНЧЫЦЬ незак. Непакоіць; балець, свярбець. Хворая нага па начах дрэнчыць. Новыя Валосавічы Леп.
ДРЭТАЎКА ж., заал. Кура. Толькі паспяваю з пшаніцы дрэтавак ганяць. Замхава Глыб.
ДРЭЎНЕЙ прысл. Раней, даўно. Дрэўней млын у нас быў. Мікалаева Шум.
ДУБАК м., экспр. Холад, сцюжа. Дубак на вуліцы, ні магу трываць. Валкалата Докш., Язна Міёр.
ДУБАЛЬТОЎКА ж. Суконная хустка ў клетку. Дубальтоўка абычна бывае ў клетку. Кашчына Чаш.
ДУБЕЧНІК, ДУБНЯК, ДУБЯНІК м. Венік з дубовага вецця. Вазьмі дубечнік, змяці вот сор з хаты. Бешанковічы. Пойдзеш у лазню, дык вазьмі дубняк: ім так добра парыцца. Іванск Чаш. Дубянікам па спіне так адхажу – слязамі ўмыешся. Ілава Шум.
ДУБІЦА, ДУБНІЦА ж. Лодка, выдзеўбаная з тоўстага дрэва, пераважна з дуба. Не так проста выдалбаць дубіцу. Латышы, Ураджайная Глыб., Перавознікі Паст. Чыясьці дубніца ў карчах схавана. Замхава Глыб.
ДУБНІК м., зб. Дубовы лес, дуброва. На Віцебшчыне рэдка ўстрэціш дубнік, а вот на Палессі ёсць. Боркавічы В.-Дзв. У нас колісь столькі дубніка было. Барсукі В.-Дзв.
ДУБНІЦА гл. ДУБІЦА
78 👁