ДРАЧ м. Дзяркач, галень; стары венік без лісця. Гэта ўжо не венік, а драч, зусім сцёрся. Алексінічы Сен. Мы драчом двор змятаем. Чарневічы Глыб.
ДРАЧКА ж. Тарка. Драчка ў нас тупая, ці падзярэш буракі. Лісуны Арш. Калі бульбачку на драчку – вось табе і дранікі. Стар Лёзн. Так рукі баляць, што доўга на драчке бульбу не магу драць. Ёды Шарк. Сам зрабіў драчку. Лескавічы Шум. Параўн. дзёрка. // Прылада для здрабнення садавіны, гародніны на корм свойскай жывёле. Трэба падраць буракі для кароўкі на драчку. Зямцы Шум.
ДРАЧОНІК гл. ДРАЧ
ДРАШПІЛАК м. Нажоўка; невялікая ручная піла з адной ручкай. Файны твой драшпілак. Перавознікі Паст.
ДРОНКА ж. Драўляная засаўка. Зачыні дзверы на дронку. Тупічына Шарк.
ДРОСЕЛЬ, ДРОСЕНЬ, ДРОСТ м., толькі адз., бат. Драсён. Ну, дросель такая трава, што на ахрап'е не гадзіцца. Азярцы Глыб. Звяжы дросень у пукі. Малыя Пышнагоры Леп. Дрост расце па гародах і сметніках. Крынкі Лёзн.
ДРОЎНЯ гл. ДРАВАРКА
ДРУГАВЕЙ, ДРУГАК м., толькі адз. Другі ўкос травы. Ужо прыйшла пара другавей рабіць. Гатаўшчына Глыб. Пойдзем вечарам другак зграбаць. Папшулі Міёр.
ДРУГАЧКА ж., заал. Карова з другім ацёлам. Наша карова – другачка, зусім неспакойная стала і малака мала дае. Бораўна Леп.
ДРУГЕЙ м. 1. ліч. Другі. Другей год лета мокрае, сонца мала. Буды Шарк. 2. у знач. займ. Іншы. Калхозу адзін налог быў, саўхозу – другей. Абухава Арш. У цябе быў другей сабака. Стаі Леп.
ДРУЖБАН м. Блізкі друг; сябар. Дзед з брыгадзірам – дружбаны даўнія. Алексінічы Сен.
ДРУЖКА ж. Сяброўка. Дружка маёй дачкі вельмі красівая. Зароўе Леп. Дружкай маёй ана была. Амбросавічы Шум.
ДРУКІ мн. Прыстасаванне з сукаватых маладых ялінак для сушкі льну, гароху і інш. Канюшыну падсушылі і склалі на друкі. Лужкі Глыб. Друкі ставяцца каля хаты, на іх рассцілаюць канюшыну, сушаць, да ночы забіраюць. Каралёва Шарк. Гарох, боб на друках сушылі. Германавічы Шарк., Залессе Глыб., Бораўна Леп.
ДРУЧА ж. Палка. А дручы не баісся? Баравуха Пол.
ДРУЧКА ж. Прылада для часання льну ў выглядзе дошчачкі, у якую ўстаўлены зубы. А даўней і гэта дручка пры
83 👁