дык будзем і драбнушку есці, хоць у мундзірах варыць. Загарадна Лёзн. Леташняй драбнянкі шмат засталося, дзяваць няма куды. Бораўна Леп. Ягад шмат, але ж адзін драбняк. Дразды Беш. // Дробныя жывёлы; патомства свойскіх жывёл. Скора драбніца па двары пойдзе, час ужо. Пранікі Уш.
ДРАВАРКА, ДРАВАРНЯ, ДРОЎНЯ ж., ДРАВАСЕК, ДРАВЯНІК, ДРАВЯТНІК, ДРАЎЛЯНІК, ДРАЎНІК, ДРЫВЯНІК, ДРЫВЯТНІК м. Дрывотнік; хлеў або павець для дроў. Ужо развалілася зусім мая драварка. Абольцы Тал. Схадзі ў драварку, прынясі дроў у баню. Папшулі Міёр. Схадзі ў драварню, выберы бярозавых дроў, баню цепліць будзем. Чарневічы Глыб. Да зімы поўную драварню налажылі дроў. Далёкія Брасл. У мяне дроў поўная дроўня. Новая Яблынька Тал. Увесь дравасек ужо закладзены дровамі. Бортнікі Глыб. Нада купляць дровы, а то дравасек пусты стаіць. Чачанева Тал. Нагатаваў дроў на зіму поўны дравасек. Клясціцы Рас. Дровы мы складваем у дравянік, вон ён стаіць. Езярышча Гар. У дравятніку пуста. Якаўлевічы Арш. Набяры ў дравятніку ахапак дроў. Латкова Шум. Дроў поўны драўлянік набілі. Мікалаева Шум. Мы дровы ў драўнік складваем. Абольцы Тал. У драўніку цячэ крыша. Малыя Смалянцы Чаш. Драўнік у нас поўны дроў. Езярышча Гар. Дрывянік ужо крыць нада. Занькі Леп. К канцу зімы дрывятнік пусцее. Друцк Тал. Ідзі ў дрывятнік, прынясі пару паленцаў сухіх. Слабада Шум.
ДРАГАЦЬ незак. Стукаць, барабаніць. Толькі змружыў вочы, аж нехта драгае ў дзверы. Пазнякова Пол.
ДРАНІЦА, ДРАНКА гл. ДЗЯРОНКА
ДРАННЁ н. Здробненая на тарцы бульба. Драннё на стале, можна жарыць дранікі. Папшулі Міёр. Во драння нарабіла, бліноў напяку. Бушыкі Глыб.
ДРАПАК м. Культыватар. Пара была драпкаваць, але сват як пазычыў драпак, дык яшчэ ні прывёз. Цешылава Паст.
ДРАПАКАВАЦЬ, ДРАПАЧЫЦЬ гл. ДРАБАКАВАЦЬ
ДРАПКА ж., ДРАПЦЫ мн. Матыка з зубамі. Драпку ў рукі – і на поле палоць. Ларынаўка Арш. Драпцамі бульбу асыпалі. Старое Лядна Леп. Параўн. дзярбач, дзірбач, драбак.
ДРАЎЛЯНІК, ДРАЎНІК гл. ДРАВАРКА
ДРАЧ, ДРАЧАК, ДРАЧОНІК м., кулін. Дранік. З дзецтва люблю драчы. Ліпаўкі Докш. Заўтра драчоў напяку. Лескавічы Шум. Салат з гуркоў і драчы – што ім яшчэ нада. Загор'е Глыб. І драчакі я пяку. Заазер'е Тал. Драчонікі часта пяком. Абольцы Тал. Люблю драчонікі. Лямніца Віц. Параўн. дзяронік, дзярун, дзірун.
84 👁