Старонка 179
◀ / 305 ▶
тоўваюць як падстаўку пад патэльню. Днешко нада, каб на ім яйкі крышыць, гуркі, можна хлеб, калбасу рэзаць. Кушталі Шарк. Не стаў патэльню на чысты стол, днюшко падлажы. Стралкі В.-Дзв. Прынясі мне днішку і нож. Косарава Глыб. Калі капусту секлі, то днышку бралі. Лётцы Віц. Дэнка ў цябе добрая, можа, з дубу? Пасекі Докш. Дэнка ўжо саўсім зрэзалася, а выкінуць жалка. Воўкаўшчына Міёр. Зяць зробіў мне аж тры дэнкі. Іванькі Міёр., Старое Лядна Леп., Гута Паст., Вішня Шум. Параўн. драбінка. 2. Века, накрыўка. Днішка круглае, дзераўлянае, дзежку ім накрываюць. Псуя Глыб. ДЗЯШАР м., кулін. Страва, начыненыя дранай бульбай запечаныя свіныя кішкі. Закалолі парасёнка, заўтра зробім дзяшар. Купчэлі Брасл. ДОВАД м. Дакумент, пашпарт. Тады ў нас ужо былі гэтыя паспарта, довады зваліся. Узмёны Міёр. ДОДНЯ прысл. Досвіткам. Бывала, што і додня ўставаць нада. Аўсянка Міёр. ДОЙКА ж. Даярка. Раней я дойкай рабіла, а дзеці памагалі. Аколіца Брасл. ДОЙЛА н. Вымя. Дойла ў каровы добрае, а малака мала. Гарбацэвічы Арш. У нашай каровы вялікае дойла. Ілава Шум. ДОЛАК м. Дол; паверхня зямлі, падлогі. Падмяці ты долак лепей. Празарокі Глыб. ДОЛКА гл. ДАЛАВАХ ДОХТАРКА гл. ДАХТОРКА ДОШКІ мн. Падлога. Пад дошкі стаўляем закаткі разныя, загатоўкі. Амбросавічы Шум. ДОШНІК м. Вялікая драўляная бочка. Поўныя дошнікі журавін насыпалі. Клясціцы Рас. ДРАБАК м., с.-г. Матыка з зубамі. Вазьмі драбак і выпалі буракі. Слабада Шум. Параўн. дзярбач, дзірбач, драпка, драпцы. ДРАБАКАВАЦЬ, ДРАПАКАВАЦЬ, ДРАПАЧЫЦЬ незак. Апрацоўваць культыватарам. Дзірван спачатку драбакуюць. Галбея Паст. Драпакаваць бульбу нада два-тры раза на лета. Дамашы Брасл. Поле драпачылі трактарамі. Пралетарыя Уш. ДРАБАН м., заал. Вялікі акунь. Глянь, якога бацька драбана спаймаў. Бачэйкава Беш. ДРАБІНКА ж. Рашотчатая падстаўка пад скавараду. Прынясі драбінку, скаварада гарачая. Надазер'е Глыб. Параўн. днешко, днюшко, днішка, днышка, дэнка ў 1 знач. ДРАБНІЦА, ДРАБНУШКА, ДРАБНЯНКА ж., зб., ДРАБНЯК м., зб. Драбната, драбяза; дробныя прадметы. Буракі ў гэтым годзе саўсім драбніца. Язна Міёр. Як неўражайны год,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶