Старонка 178
◀ / 305 ▶
ДЗЯТЛАВІНА, ДЗЯТЛІНА ж., бат. Дзяцеліна; дзікая канюшына. Схадзіла прынесла дзятлавіны кролікам. Цілеўцы Міёр. З дзятліны пчолы сабіраюць мёд. Слабада Віц. Каровы скубуць дзятліну. Заполле Віц. ДЗЯТЛУК м. Маларослы, фізічна слабы хлопец. Слабенькі малец, нейкі дзятлук. Камень Леп. ДЗЯТУХА, ДЗЯЦІНА, ДЗЯЦІНІХА, ДЗЯЦІНУХА, ДЗЯЦІХАЎНА ж., заал. Квактуха, якая водзіць куранят. Дзятуха пахажвае па двары з курчатамі. Пашкі Шарк. Наша дзяціна здохла чагосьці. Харашо, хоць цыпляты падраслі троху. Сяло Гар. Дзяцініха цыплят ужо кінула, дык тэі адны ходзюць. Пестуніца Віц. Дзяцініха харашо водзіць цыплят. Лялеўшчына Гар. Дзяцініха ўсягда са сваімі дзеткамі. Рамні Гар. Мая дзяцініха вывела сем цыплят. Бароўка В.-Дзв. Дзе э гэта дзяцінуха падзелася? Каты Шарк. У дзяцінухі сёлета дзесяць куранят. Леснікі Глыб. Дзяціхаўна ходзіць па двары. Чашкі Глыб. Параўн. дзяўчыніха. ДЗЯЎБАЧ м., заал. Індык. Краснае ў панадворак лепш не адзяваць, бо дзяўбач наляціць. Мясаедава Шум. ДЗЯЎБЕЛІЦЦА незак., экспр. Працяглы час займацца якойнебудзь справай. Увесь дзень дзяўбеліцца са сваёй старой машынай. Ляды Дубр. ДЗЯЎБІЛА н. Прылада, якой цягяюць сена са стога. Вазьмі дзяўбіла, нацягай сена корове на ноч. Шарагі Міёр. ДЗЯЎЗНО н., неадабр. Высакарослая лянівая дзяўчына. Ходзіць па вуліцы гэткае дзяўзно, а каб дома памагчы, дак не дапросішся. Клясціцы Рас. ДЗЯЎЧОНА ж. Дзяўчына. У саседкі две дзяўчоны. Задзежжа В.-Дзв. Дзяўчоны пад гармонік танцавалі. Кісялева Тал. ДЗЯЎЧУК м. Дзяўчынка. Дачка ж яшчэ малая, саўсім дзяўчук, то як ты яе пакінеш на суткі адну. Псуя Глыб. ДЗЯЎЧЫНІХА ж., заал. Квактуха, якая водзіць куранят. На тую дзяўчыніху нападаў коршак, але адбілі, кураняты разбегліся, чуць сабралі. Лескавічы Шум. Параўн. дзятуха, дзяціна, дзяцініха, дзяцінуха, дзяціхаўна. ДЗЯЦЁНАК, ДЗІЦЁНАК м. Дзіця. Бацька мой строгі, сваім дзяцёнкам балатраснічаць не даваў. Язна Міёр. Адзін дзіцёнак, і таго ні хочуць глідзець. Стаі Леп., Абольцы, Варанцэвічы Тал. ДЗЯЦІНА, ДЗЯЦІНІХА, ДЗЯЦІНУХА, ДЗЯЦІХАЎНА гл. ДЗЯТУХА ДНЕШКО і ДНЮШКО н., ДНШКА і ДНЫШКА ж. і н., ДЭНКА ж. 1. Дошчачка, на якой рэжуць што-н. або выкарыс-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 305 ▶