былі вялікія дзяпкі ў лесе. Гута Паст., Варнелі Брасл., Грыцы Глыб., Селішча Уш.
ДЗЯЛЬНІК, ДЗЯННІК м. 1. Гаспадарчы двор; агароджаная частка двара, дзе знаходзіцца жывёла ўдзень і ў добрае надвор'е. Загані карову ў дзяльнік. Касцяні Паст. Дачушка, прыбяры дзяннік, бо госці хутка будуць. Папшычы Глыб. Ты карову з дзенніка не выпускай. Курэй з дзенніка прагані. Амбросавічы Шум. Параўн. даржнік. 2. Памяшканне для захавання сельскагаспадарчага інвентару. Шчэ бацька мой пастроіў дзяльнік, вот ён і зараз стаіць. Лямніца Віц. На кухню можна зайсці праз дзяльнік. Багданова Брасл. 3. Сметнік. Усю шуму на дзяннік вынесла. Ветахмо Докш. На дзяннік вынесі капусту, яна спорчаная. Вараны Докш.
ДЗЯЛЯНКА ж. Свежае мяса, сала, якім надзяляюць родных, блізкіх. Сёння маці дзялянку прынесла, заўчора яны свінню закалолі. Іванск Чаш.
ДЗЯННІК гл. ДЗЯЛЬНІК
ДЗЯРБАЧ, ДЗІРБАЧ м. Матыка з зубамі. Вазьмі дзярбач да прапалі якую латку бульбы. Сяло Гар. Прынесі мой дзірбач. Лескавічы Шум. Параўн. драбак, драпка, драпцы.
ДЗЯРВЕННЕ н., зб. ДЗЯРНОЎНІК, ДЗЯРНЯК м. Дзёран. Аблажы дзярвеннем возле забора, а патом паглядзіш, што вышла. Казімірова Пол. Бульбу ў дзярноўнік не пасадзіш. Суша Леп. Конь капытамі сячэ дзярняк. Нямойта Сен.
ДЗЯРВЯШКІ гл. ДЗЕРАВЯННІКІ
ДЗЯРНОЎНІК, ДЗЯРНЯК гл. ДЗЯРВЕННЕ
ДЗЯРОНІК, ДЗЯРУН, ДЗІРУН м., кулін. Дранік. Люблю дзяронікі з маладой бульбы. Ахрэмаўцы Брасл. У маёй бабкі смачныя дзяронікі. Калышкі Лёзн. Са свежай бульбачкі такія дзеруны палучаюцца. Каміншчына Глыб. Дзіруны са смітанай вельмі смачныя. Крынкі Лёзн. Дзіруноў напікла. Палова Гар. Параўн. драч, драчак, драчонік.
ДЗЯРОНКА, ДРАНКА, ДРАНІЦА ж., кулін. Бабка з дранай бульбы. На абед дзяронку зраблю. Чарневічы Глыб. На сталу павінна быць усё сваё: і каўбасы, і дранка. Лынтупы Паст. На пліце дранку не зробіш. Псуя Глыб. К вечару спяку дранку. Пліса Глыб., Лісуны Арш., Папшулі Міёр., Галбея, Чорнае Паст., Ёды Шарк., Дабея Шум. Драніца са смятанай вельмі смачная. Цілеўцы Міёр.
ДЗЯРУЖЖА н., зб. Тоўстае грубае палатно. Нада дзяружжа на трапкі дастаць. Кузняцова Віц.
ДЗЯРУН гл. ДЗЯРОНІК
84 👁