Старонка 176
◀ / 305 ▶
ДЗІЦЁНАК гл. ДЗЯЦЁНАК ДЗІЧ м. і ж., ДЗІК м., ДЗІЧКА, ДЗІЧЫНА ж. 1. Скула. Дзіч на руке села, рука красная, апухла. Ахрэмаўцы Брасл. Дзічына на руке замінае рабіць. Кузняцова Віц. // Стрыжань у скуле. Так нага балела тут, я ўзяла і націснула, а адтуль дзіч выскачыў. Абаляны Брасл. 2. Бародаўка. У мяне на пальцы сеў дзік. Смалоўка Гар. Дзіч на самай ладоні сеў. Мікуліна Глыб. Вырасла на пальцы дзіч. Чарневічы Глыб. Дзічка на барадзе, адкуль узялася? Пішчалава Арш. А ты як дзічкі звяла? Слабодка Леп. ДЗІЧ ж., зб. Зараснік. Тут раньшэ ягады раслі, а цяпер адна дзіч. Абольцы Тал. ДЗІЧКА, ДЗІЧЫНА гл. ДЗІЧ ДЗЫГАННЕ н. Бязмэтная беганіна. Не магу больш глядзець на яе дзыганне, – штоб здаровай дзеўке стаць такім гультаём! Заслонаўка Арш. ДЗЫНДРА ж., толькі адз., зб. Шлак. Кругом чорная дзындра навалена. Альшанка Чаш. ДЗЮДОК м. Парсючок. Дзюдок мой пагано есь. Надазер'е Глыб. ДЗЮС м., толькі адз. Гліна. Я дзюсу набраў ужо, можна і печ падлатаць. Гута Паст. ДЗЯВОЧКІ мн. Дзяўчаты. Прыйшлі да нас дзявочкі з суседняй дзярэўні. Славені Тал. ДЗЯВУЛЬНЯ ж., экспр. Дзяўчына-гуляка. З гэтай дзявульняй дабра не нажывеш. Бораўна Леп. ДЗЯГА ж. Папруга, рэмень. От я табе зараз дам дзягі. Шантары Докш. ДЗЯДНА ж. Дзядзькава жонка. Дзядну сваю бачыла. Гарбацэвічы Арш. ДЗЯДОВІК м. Парсюк, якога забіваюць на Дзяды. Дзядовіка колюць абычна на Каляды. Лямніца Віц. ДЗЯДОК м., абрад. Першы сноп, зжаты ў час зажынак. Раньшэ дзядка хавалі да Ражаства. Дзеркаўшчына Глыб. ДЗЯДУЛЬНІК м. Дом састарэлых. Не хочацца ў дзядульніку дажываць. Дзёрнавічы В.-Дзв. ДЗЯЛКА ж. Участак зямлі, сенажаці, лесу. Ваша дзялка непадалёк ад нашай. Варапаева Паст. Ніяк не закончу дзялку буракоў. Мосар Глыб. Ну і дзялку далі, век не выпалю. Азярцы Глыб. Вот дзялку выдзелілі пад бульбу. Вялікі Поўсвіж Леп. У калхозі давалі дзялкі буракоў. Грынеўшчына Докш. Мы свае дзялкі ўжо некалькі разоў прарывалі. Станюкі Сен. У багатых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 305 ▶