ДЗЕЙКАЛА аг., неадабр. Чалавек, які пускае чуткі, пагалоскі. Не дружы з ім, усе знаюць, што ён дзейкала. Задуброўе Віц.
ДЗЕЙКАЦЬ незак. Гаварыць, пускаць чуткі, пагалоскі. Бабкі на лаўках ціха дзейкаюць. Пышна Леп. І не надаесць ім днямі дзейкаць. Выдрэя Лёзн.
ДЗЕРАВЕНЕЦ м. Вясковец. Усе дзеравенцы пайшлі на Купалу. Чачанева Тал.
ДЗЕРАВЯКА ж. Бервяно, бэлька. Кінь ты тую дзеравяку, яе яшчэ пастругаць нада. Гарбацэвічы Арш.
ДЗЕРАВЯННІКІ, ДЗЕРАВЯШКІ, ДЗЯРВЯШКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве. Абувай дзеравяннікі і пойдзем адсюль. Свольна В.-Дзв. Уздзела дзеравяшкі і пабегла да суседкі. Турчына Міёр. Вобуў называлі дзярвяшкі, у іх падошва з дзерава. Друцк Тал.
ДЗЕРБАЛЫЗНУЦЬ зак., экспр. Хвастануць, сцебануць. Я так яму дзербалызнуў, што ён зваліўся. Сар'я В.-Дзв.
ДЗЕРЦІСЯ незак. Прыставаць, чапляцца. Ты цэлы дзень дзярэшся да мяне. Мяшкова Тал.
ДЗЕСЯТОК м. Дзясятак. Купіла дзесяток яец, а больш – дорага. Занькі Леп.
ДЗЕХТАР м. Дзягцяр. У той хаце раньш дзехтар жыў. Лескавічы Шум.
ДЗЕШАВА прысл. Танна, нядорага. Пасля вайны многае куплялі дзешава. Гута Паст. // безас.-прэдык. слова. Танна, нядорага. Тады ж поезд хадзіў – дзешава было. Пастушкі Сен.
ДЗЕШАВЫ прым. Дзяшовы, танны, недарагі. Сахару куплялі па пяць мяшкоў – ён дзешавы быў. Заазер'е Тал. Гэта ўсё было дзешавое. Ахрэмаўцы Брасл. Там можна і дзешавое што купіць. Навасельцы Шарк.
ДЗЁР м., толькі адз. Здор. Дзёр трэба было б induced пeратапіць. Сяло Гар.
ДЗЁРКА ж. Тарка. Моркву ў суп я тру на дзёрку. Папшулі Міёр. Парпаўн. драчка.
ДЗЁЎБАЦЬ незак. Дзяўбаць, есці дзюбай. Куры дзёўбаюць зярно. Слабада Шум.
ДЗІГІНАЛІЦЬ незак. Злоўжываць алаголем. Дзігіналіць каждый дзень, а тады ў разнос ідзець. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ДЗІК гл. ДЗІЧ
ДЗІКУНЫ мн. Плады дзікай яблыні. У нас добрэ ўрадзілі дзікуны. Дрысвяты Брасл.
ДЗІРБАЧ гл. ДЗЯРБАЧ
ДЗІРУН гл. ДЗЯРОНІК
88 👁