Старонка 174
◀ / 305 ▶
ДАЯДЛЫ прым., неадабр. Надакучлівы, назойлівы. Той малец вельмі ж даядлы. Мярэцкія Глыб., Бораўна Леп. Параўн. дасадны. ДВАЙНІК м. Рыбалоўная сетка. Пайду на рэчку двайнік пастаўлю. Іванск Чаш. ДВАЙНІК м., бат. Агурок-спарыш. Знайсці двайнік у агурочніку шчыталі ўдачай. Такі гурок зразу з'ядалі. Слабада Шум. ДВАЙНЮКІ толькі мн. Двайняты. У мяне браты двайнюкі. Касцяні Паст. ДВОЙНІ толькі мн., с.-г. Двухрогія вілы. Вазьмі двойні і пасабі згрузіць салому. Юнькі Паст. Двойнямі бяры і нясі гной на поле. Рацькава Уш., Ліпаўкі Докш., Матырына, Старое Лядна Леп., Шпунты Шарк. ДВОРАК м., ДВОРЫШЧА н. Двор, дварышча. Прышлі на бацькаў дворак. Ноўка Віц. Паверніце налева і хутка ўбачыце іх дворышча. Слабада Шум. ДВОРНЯ ж., с.-г. Ферма. Даяркі раненька ідуць на дворню. Заполле Віц. ДЖГУР м., заал. Ёрш. У нашай рацэ джгур самая малая рыба. Шэпелева Глыб. ДЖМЫХЛІВЫ прым. Непаседлівы. Ты такая самая джмыхлівая, як твая цётка была, усё на месцы не пасядзіць. Выхадцы Лёзн. ДЖУПЛА ж. Бізун; пуга. Джуплай ледзь адагнаў сабаку. Непароты Шум. ДЖЫГУН м. Зух, хват. Гэты джыгун усюды паспее, свайго не ўпусціць. Азёркі Гар. ДЗЕД м., бат. Дзьмухавец. Сарваў дзеда, зараз дуне на яго. Старое Сяло Віц. Куды ні глянь – жаўцеюць дзяды. Лукомль Чаш. На пагорку растуць дзяды. Зазыбы Віц. Корань дзядоў лячэбны. Ула Беш. ДЗЕД м., с.-г., абрад. Першы зжаты сноп жыта. Першы сноп называлі “дзед”, так здаўна гаварылі. Рацькава Уш. Дзеда ўкрашалі, ставілі ў кут, шанавалі. Лашукі Паст. На покуць пастаў дзеда. Асташэва Лёзн. ДЗЕД м. Цэнтральная палка ў крызе (рыбалоўнай снасці). У маёй крыгі дзед саўсім разваліўся. Губіца Шум. ДЗЕД м., кулін. Бабка, страва з дранай бульбы. На вячэру дзеда зробім. Івесь Глыб. ДЗЕДЗІН прым. Дзедаў. Нідзе не найдзём дзедзін кіёк. Язна Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶