Старонка 173
◀ / 305 ▶
ДАСВЕТАК м. Досвітак. Яшчэ на дасветку выбралісь у дарогу. Міёры. ДАСКУСЦЬ зак. Даскубці. Дай кабыле даскусць траву, патом паедзем. Смаляны Арш. ДАСТАТНА прысл. Даволі, дастаткова, досыць, у дастатковай колькасці. Я насекла сабе дастатна капусты, ці паядзім дажа за зіму. Волева Дубр. Параўн. даваля. 2. Багата, у дастатку. Дастатна жылі, усё было. Ляхаўка Дубр. ДАТАРМАСІЦЦА зак. Дабудзіцца, з цяжкасцю разбудзіць. Ледзьве я цябе датармасілася. Мікалаёва Міёр. ДАЎБАТЫ прым., пагард. Дурнаваты, тупы. На галаву малец трошкі даўбаты, вішні выбраў у мяне. Казімірова Пол. ДАЎГАЛЫТЫ прым. Даўганогі. Нейкі даўгалыты хлопец у яе. Янкі Докш. ДАЎГУНЫ мн., буд. Латы. Даўгуны кладзём, патом ужэ крыем – хто чым. Залучча В.-Дзв. ДАЎЛЕНІК м. Вісельнік-самагубца. Только вот, бувало, як даўленік, то поп к яму не ідзе. Азёркі Гар. ДАЎНА прысл. Даўно. Не магу ўспомніць, даўна гэта было. Галбея Паст. ДАФУКТОВЫ прым. Вялы. Некі ён дафуктовы пасля вяселля. Абухава В.-Дзв. ДАХА ж. Дах. Даху чыні, дождж на галаву хутка капаць будзіць. Каменка Тал. ДАХОЖЫ прым. Пранырлівы, усюдыісны. Мой унук такі дахожы, нічога не прапусціць міма вушэй. Рудня Гар. Параўн. дападлівы. ДАХТОРКА, ДОХТАРКА ж. Жанчына-ўрач. Дахторка мяне лечыць, харошая, унімацельная. Матырына Уш. Ну і пабегла я па дахторку. Надазер'е Глыб. У лагеры тым летам была дохтарка, а ў гэтым – дохтар. Казімірова Пол. ДАЦЦА зак. Стукнуцаа, ударыцца. Пашла ў магазін, а слізка было, ўпала і далась галавой аб лёд. Двухполле Гар. ДАЦЯЦЬ зак. Уцяміць, да канца зразумець. Ні магу дацяць, што здзелаў не так. Лісуны Арш. Параўн. даразумець. ДАЧКІН прым. Доччын, які належыць дачцэ. Дачкіна хата ў канцы дзярэўні стаіць. Абольцы Тал. ДАШЧАНКА ж. Памяшканне, будыніна з дошак. Дашчанка ў нас не новая, дровы туды складваем. Чарневічы Глыб. ДАЯДА аг., неадабр. Назола. Надаеў як горка рэдзька даяда гэты. Каралевічы Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶