ДАЛДОН м., неадабр. Балбатун, пустаслоў. Памаўчы ты, бацька, як той долдон слабодскі, не змаўкае. Замачак Чаш.
ДАЛУКАХ прысл. На зямлі, на падлозе. Чаго ў цябе дзіця сядзіць далуках. Шодзікі Шум. Параўн. далавах, долка ў 2 знач.
ДАМАВАЦЬ незак. Знаходзіцца, сядзець дома. Ён даўно не ходзіць на работу, дамуе. Косарава Глыб.
ДАМАВІКІ мн. Дамашнія туфлі. Дамавікі ў мяне цёплыя, мяккія. Казімірова Пол.
ДАМАНТАЧЫЦЬ зак., экспр. Растраціць, растранжырыць. Пуньку ўжо прадаў – і кароўку скора дамантачыць. Забалацце Арш.
ДАМАЎЁ н., зб. Дамавіны. У дамаўё ўжо нас трэба складаць. Лонск Шарк.
ДАМОЎКА ж. Хата, дом, прытулак; гаспадарка. Не было ў майго дзеда сваёй дамоўкі, усё парабкаваў. Зубава Арш.
ДАПАДЛІВЫ прым. Пранырлівы, усюдыісны. Дападлівы ж твой чалавек – свайго нічога не ўпусціць. Казлоўшчына Паст. Параўн. дахожы.
ДАПАШКІ толькі мн., с.-г., абрад. Свята заканчэння веснавой сяўбы. Як адсейваліся, то празнавалі дапашкі. Жакі Тал.
ДАПЭЎНІЦЦА зак. Дагаварыцца, дамовіцца. Ён точна дапэўніўся з ім кабанчыка калоць. Язвіна Шум.
ДАРАДА ж. Парада. Вось табе мая дарада: не хадзі з гэтым хлопцам. Цяпіна Чаш.
ДАРАЖБА ж. Жаль, шкадаванне. Якая ж табе даражба, калі ты мяне на цэлы дзень у лес гоніш. Азёры Дубр.
ДАРАЗУМЕЦЬ зак. Зразумець. Ты во паслухай, трудна даразумёць, чаго ён хочыць. Жабыкі Дубр. Параўн. даяціць.
ДАРЖНІК м. Гаспадарчы двор. На даржніку ў мяне і куры, і свінні. Курава В.-Дзв. Параўн. дзяльнік, дзяннік у 1 знач.
ДАРОБАК м. Прылада з лубу ў форме высокага рэшата, на якую звівалі ніткі. На даробак наматавалі пральныя ніткі. Тупічына Шарк.
ДАРОБІЦЬ зак. Дарабіць; завяршыць работу над чым-н. Сёння трэба ўсё даробіць, а заўтра будзем свабодныя. Двухполле Гар.
ДАСАДКІ толькі мн., с.-г., абрад. Свята заканчэння пасадкі бульбы. Пасадзілі бульбу – значыць, будуць дасадкі. Замошша Брасл. На дасадкі звалі ўсіх, хто памагаў садзіць бульбу. Запруддзе Шарк.
ДАСАДНЫ прым. Надакучлівы, назойлівы. Такі досадны чалавек, лезе сляпіцаю ў вочы. Баяршчына Шарк. Параўн. даядлы.
123 👁