Старонка 171
◀ / 305 ▶
ДАВЕЧЫ прысл. Нядаўна. Давечы ездзіў у горад. Сар'я В.-Дзв. о ДАВІЦЬ ШЫБЫ незак. Пільна глядзець у акно. Чуць шыбы ні давіць – так чакае свайго салдаціка. Крывое Сяло Беш. ДАВУЦЦА м. Камандзір, начальнік. Давуцца ў нас быў тады самы добры. Баравуха Пол. ДАГІЛЬ м., толькі адз., бат. Чартапалох. Дагіль у дрэннага хазяіна за хатай расцець. Андронавічы Віц. Дагіль за хатай разросся. Бугаі Сен. ДАГЛЯДАК м. Догляд. Даглядку парсючку ні было, вот і худой такой. Гарбацэвічы Арш. ДАГРАБЦІСЯ зак. З цяжкасцю дайсці, дабрацца куды-н. Ледзь даграбліся дадому, такая завея ўзнялася. Гарадзец Шарк. ДАЁНАК, ДАЁНІК м. Даёнка. Трэба ўжо выпарыць даёнак, памыць харашэнько. Башні Шум. Беры даёнік і ідзі да каровы. Азёркі Гар. ДАЖДЖАВІК м., бат. Порхаўка. Як пройдзе дождж, дык зразу дажджавікі палезуць. Уна Лёзн. ДАЖДЖАВІК м., заал. Дажджавы чарвяк. После дажджу на асфальце многа дажджавікоў. Мар'янполле Брасл. ДАЖДЖАВІК м., часцей ДАЖДЖАВІКІ мн. Пузыр у лужыне ад кроплі дажджу. Улетку часта дажджавікі ў лужыцах. Ахрэмаўцы Брасл. ДАЖДЖОВІЦА ж. Дажджлівая пара, звычайна восенню. У дажджовіцу ля дзедавай хаты гразь па калена. Лужкі Шарк. ДАЙДА аг., неадабр. Папрашайка. Цыганскае дзіця ўсягды дайда. Жарцы Пол. ДАЙНІЧКА ж., бат. Жоўты гарлачык. Столькі дайнічак расцвіло, аж жоўта на возеры ад іх. Зазерыца Чаш. ДАКАРХАЦЬ зак. Дажыць век; сканаць, памерці. Дакархаў свёкар, на той нядзелі пахавалі. Выхадцы Лёзн. ДАКЛАД м., толькі адз., кулін. Прыправа да страў. У нас гаварылі і прыправа, і даклад. Селішча Гар. Які ж укус без дакладу? Азёркі Гар. ДАКОЛЬЦЫ мн. Апошнія дровы. Трэба ўжо дапаліць гэтыя дакольцы. Бешанковічы. ДАКУДАВА прысл., пыт. Дакуль, да якога часу, як доўга? Дакудава будзіць ліць гэты дождж? Тур'ева Сен. ДАЛАВАХ, ДОЛКА прысл. 1. Дадолу, на зямлю. З рук усё паляцела далавах. Камайск Докш. 2. На падлозе, на зямлі. Чаго хустка валяецца далавах? Кушталі Шарк. У мяне вунь вазоны і далавах стаяць. Чарневічы Глыб. Долка будзіце па вочарадзі спаць. Сценка Докш. Параўн. далуках.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 305 ▶