Старонка 170
◀ / 305 ▶
ГЭТТА прысл. Тут. А ты не бачыла гэтта нажа? Равяцічы Тал. Добрая бульба была б, каб гэтта пасадзіў. Тумілавічы Докш. ГЭЦА ж. Камедыя. Сёння ў клубе, кажуць, гэца добрая. Абаляны Брасл. ГЭЦАЦЬ незак. Скакаць, падскокваць. До ўжо гэцаць! Сядзь, пасядзі! Каўровая Дубр. Параўн. гапаць. ГЯРГІНА, ГЯРГІНЯ гл. ГАРГІНА Д ДАБА прысл. Добра. Але печ даба зрабілі. Баравуха Пол. ДАБІРКІ толькі мн., с.-г., абрад. Свята заканчэння ўборкі льну. Сёння ў нас дабіркі, будзе багата людзей. Смаляны Арш. Раньшы весела гулялі дабіркі. Шчыпечы Віц., Смаляны Арш. ДАБІРКІ толькі мн. Рэшткі корму. Свінні луччае з'елі, а дабіркі даклювалі куры. Дуброўкі Чаш. ДАБРАК м., бат. Баравік. Дабрак – мой любімы грыб. Уна Лёзн. Насушыла дабракоў, вельмі люблю суп з імі. Мяжа Гар. ДАБРАХВОЧЫ прым. Шчодры. У нас дабрахвочыя людзі. Ноўка Віц. ДАБРО н., зб., с.-г. Агульная назва злакавых раслін. Дабро ўрадзіла харошэ, будзем багаты. Ракаў Засценак Сен. // Збожжа. У свата дабро ў клеці ў мяхах стаіць. Азёркі Гар. Дабро ўручную веялі, апалушкі такія булі. Жакі Тал. ДАБРОСЦЬ ж. Дабрата. Пасадзім дрэвы, і хай усе помняць нашу дабросць. Кавалі Глыб. ДАБЫ часц. Ужываецца пры выказванні пажадання. Дабы ўсё было добра ў жыцці. Лямніца Віц. ДАВАЛЯ прысл. Даволі, у дастатковай колькасці. У саўхозе буракоў сёлета даваля. Забор'е Рас. Параўн. дастатна ў 1 знач. о ДАВАЦЬ ЖЫЗНІ незак. Сварыцца. Мала табе давалі жызні. Тупічына Шарк. о ДАВАЦЬ ПАТАЧКУ незак. Патураць. Чаго ты ёй даеш патачку? Бораўна Леп. ДАВЕДВАЦЬ незак. Наведваць. Унук давёдваў мяне на той нядзелі. Гута Паст. ДАВЕРЧАТАСЦЬ ж. Даверлівасць. Давёрчатасць нада імець, ну ні к любому-кожнаму. Ляхаўка Дубр. о ДАВЕСЦІ ДА СПРАВЫ зак. Выдаць дачку замуж або жаніць сына. Трэба было і дзяцей сваіх да справы давесці. Якаўлевічы Арш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶