паесці фасолевай або гарохавай гушчы з печы. Булахі Глыб. Гушча з печы наварыстая, смачная. Палова Гар., Клясціцы Рас. Параўн. груца.
ГУШЧА ж. Прылада для драблення круп. Крупы пераціралі ў гушчы, патом дзелалі з мукі хлеб і другое. Езярышча Гар.
ГЫДЫВАЛІЦ гл. ГАДАВАЛЕЦ
ГЫЛАН м. Галандскі певень. Што-та еты гылан раскрічаўся. Зубава Арш. Параўн. галагут, гога.
ГЫРКАЛА аг., груб. Сварлівы чалавек. Гыркала ты, не ўмееш з людзьмі гаваріць. Смалоўка Гар.
ГЫРКАТАННЕ н., толькі адз. Гырканне. Ні люблю я гыркатання, у нашай сям'і ўсігда было спакойна. Ляхаўка Дубр.
ГЭБЫ злуч. Нібы. Малец тонкі, гэбы нітка. Равяцічы Тал.
ГЭДАК, ГЭДЫК прысл. Так. Калі гэдак, то ідзі сваёй дарогай. Ноўка Віц. Я даўно казала, што гэдак не нада рабіць. Шыці Шарк., Воцькавічы Уш. Гэдак баліць нага. Кавалі Глыб. Гэдак і жывём па сённяшні час. Галбея, Ляхаўшчына Паст. Гэдык цяжка было раней жыць. Анэліна Тал.
ГЭДАКВЕЛЕ прысл. Вельмі шмат. Гэдаквеле ў гэтым годзе было жукоў на бульбе. Наваселле Уш.
ГЭДАКІ, ГЭДАСНЫ займ. Такі. Яна гэдакая прыгажуня! Сар'я В.-Дзв. Мой маліц аболтус гэдакі, як і твой. Земцы Шум. Гэта твой сын гэдасны вялікі ўжо? Цяцеркі Брасл.
ГЭДЫК гл. ГЭДАК
ГЭЙКАЦЬ гл. ГОЙКАЦЬ
ГЭНА часц. Гэта. І што гэна за малец у мяне такі – чаўпень нейкі. Турлаі Арш.
ГЭНА прысл. Там. На базар пайду. Гэна і ласунак які ўнучку куплю. Бігосава В.-Дзв. Усё адбывалася гэна. Цясты В.-Дзв.
ГЭНАН, ГЭНЫ займ. Той. Гэнан стог стаіць далёка ад дарогі. Целякі Паст. Гэнан малец з арміі ўжо прыйшоў. Друя Брасл. Гэны ўчастак у гэтым годзе поўнасцю засадзілі бульбай. Абольцы Тал. Гэны цвет дужа красівы. Пераходцы Леп., Дрыгучы, Ідоўта Міёр., Слабада Шум., Кулінава Уш.
ГЭРГАЛА ж. Гусь. Як завялі гэргалаў, гоман стаіць на двары. Замхава Глыб. Параўн. гуся.
ГЭРЦЫ толькі мн. Свавольства, дурыкі. А цябе ўсё гэрцы забіраюць. Гута Паст.
ГЭСТКА ж. Складка. На маім адзенні многа гэстак. Прусінічы Тал.
ГЭСТКА ж. Зашчапка. Ён на гэстку закрыўся і заснуў, а мне лупі ў дзверы. Тупічына Шарк.
79 👁