Старонка 168
◀ / 305 ▶
Барсукі В.-Дзв. Ён джвыгнуў у гусцяр і ўцёк. Кутняны Пол., Цясты, Боркавічы, Залучча В.-Дзв. ГУСЦЁРКА ж., заал. Рыба гусцяра. На Рапцаўскім гусцёрка добра ловіцца. Белая Ліпа Сен. Злавіў быў два карпы, два ратаны і адну гусцёрку. Рошчына Сен. ГУСЦІШ гл. ГУСЦЕШ ГУСЦЯР гл. ГУСЦЕШ ГУСЯ ж. Гусь. Гуся хоць і жырная, а мяса не ўкуснае. Леснікі Глыб. Гэта дзікая гуся. Даўгінава Міёр. Гуся за плотам іздохла. Зялёнка Пол., Мар'янполле Брасл., Старынка Уш. Параўн. гэргала. ГУСЯТНІК гл. ГУСІННІК ГУСЯТНЯ ж. Гусятнік. Гусятню мы здзелалі цёпленькай, а курям будзіць халодна, у хату прідзіцца браць у марозы. Ляхаўка Дубр. ГУТАРЭЛІ толькі мн. Арэлі. Стары як зрабіў гутарэлі, так унук дзень і ноч усё там. Мількі Брасл. Параўн. глыдалка, гутаталкі, гуцалка. ГУТАТАЛКІ мн. Арэлі. Не чуваць дзяцей, яны на гутаталках. Гарбацэвічы Арш. Параўн. глыдалка, гутарэлі, гуцалка. ГУТАЦЦА, ГУЦЬКАЦЦА незак. Гайдацца, гушкацца. Пойдзем з унукам на качэлях гутацца. Палова Гар. Унук цэлы дзень гуцькаецца на арэлях. Лазы Тал. Як маладыя былі, усё гуцькацца любілі. Барсукі В.-ДЗв., Марчанкі Гар. ГУТУНКОВЫ прым. Рыжы. У яе валасы гутунковага колеру. Мількі Брасл. ГУЦАЛКА ж. Арэлі. Мой унук кожны дзень катаецца на гуцалкі. Мехавое Гар. Параўн. глыдалка, гутарэлі, гутаталкі. ГУЦАЦЬ гл. ГУКАЦЬ ГУЦЬКАЦЦА гл. ГУТАЦЦА ГУЧКА ж. Мянушка. У яго была такая смешная гучка. Тумінічы Арш. ГУЧКІ толькі мн., бат. Бульбоўнік. Гучкі зараслі амерыканкай, і іх трэба было б касіць. Ураджайная Глыб. Параўн. гульбоўнік. ГУШКА ж. Калыска, люлька. Дзіцёнка ў гушку пакладу, пакачаю, песеньку спяю і бягу карову даіць. Белая Ліпа Сен. Мая матуля гаварыла, што пакуль я ў гушке калыхалася, кріклівая і непаседа была, а пабольшала – пацішэла. Задуброўе Віц. ГУШЧА ж. 1. Ячменныя крупы. У ступі таўклі гушчы і кашу варылі. Сяляўшчына Рас. 2. Каша з ячменных круп. Будзем зараз есці смачную гушчу. Сар'я В.-Дзв. Чаму ты гушчу ня з'еў? Бугаі Сен. 3. Суп з ячменных круп, гароху або фасолі. Добра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶