ГУРТ м. Вогнішча. Гурт пастухі разлажылі і пякуць бульбу. Станіславова Дубр. Параўн. груд у 2 знач. ГУРУНЦУВАЦЦА, ГРУНЦУВАЦЦА незак. Хвалявацца. Не трэба гурунцувацца - усё успеем к вечару зрабіць. Папшычы Глыб. Ні гурунцуйся, шчас мы ўсё паправім, зробім, як было. Гэта ні біда. Сахнавічы Глыб. Ні нада грунцувацца, усё будзіць харашо. Абольцы Тал. ГУСЁНАК, ГУСЯНЁНАК м., памянш. Гусяня. Гусёнак вывіўся толька адзін. Лялеўшчына Гар. Адзін гусёнак адстаў ад усіх. Як запішчыць! Бунцікі Шум. Гэты гусёнак, што з гусем, вун там, смешны. Гарбачы Беш. З вывадка прапаў гусёнак. Слабодка Брасл., Селішча Гар., Кішы Глыб., Жабыкі Дубр., Палёнаўка Лёзн., Полымя, Обаль Сен., Антаполле Чаш., Бярэзніца Шум. Самы маленькі гусянёнак захмурыўся, прыйшлося яго даглядаць асобна. Свяча Беш. Гусянёнак шкоды не наробіць. Бараны Глыб. Чужая кошка з'ела нашага гусянёнка. Леснікі, Цясты, Каханавічы В.-Дзв., Пірагі Дубр., Багатырская Пол., Кубелеўшчына Шарк., Мішкавічы Шум. ГУСІННІК, ГУСЯТНІК м., зб., бат. Лебяда. Гусіннік колькі ні вырывай, а яго ўсюль шмат. Боркавічы В.-Дзв. Як моцна бульбоўнік гусятнікам парос. Буда Дубр. Гусятнік паланіў усю зямлю. Слабада Шум. ГУСКА ж., кулін. Яечня. Утрам у нас будзіць гуска на сняданне. Сардыкі В.-Дзв. ГУСКА ж., бат. Гарлачык, вадзяная лілія. Гускі дужа прыгожа глядзяцца на вадзе. Ляды Дубр. ГУСТЫШ гл. ГУСЦЕШ ГУСЦЕЛ, ГУСЦЕЛЬ гл. ГУСЦЕШ ГУСЦЕШ, ГУСЦІШ, ГУСТЫШ, ГУСЦЕЛ, ГУСЦЕЛЬ м., толькі адз., кулін. Гушча, густы асадак стравы. Унук з супу гусцеш павыцягіваіць, а жыжку дзеду астаўляіць. Задзетуні Віц. Гусцеш з супа свінням выліць нада. Вядзерава Беш. А гусцеш хто будзе есці? Забор'е Рас., Асташэва Лёзн., Вялікі Азярэцк Сен. Збярэш, бывала, гусціш з варэння і так дасмаку ясі. Велеўшчына Леп. Жыжку схлябаў, толькі густыш застаўся. Завер'е Брасл. Мае густыш болей любяць. Урбаны Брасл. У супе адзін густыш. Мікалаёва Міёр. Не люблю я густышу. Гарбацэвічы Арш. Я больш люблю гусцел. Полымя Сен. Ізноў табе дастаўся гусцел. Лагі Арш. Ну, баба, і гусцель зварыла! Бачэйкава Беш. Унучачка мая вадзічку выцадзіла, а гусцель ня хочыць есці. Кошчава Беш. ГУСЦЕШ, ГУСЦЯР м. Гушчар, зараснік. Знайшлі дзяцей там, дзе гусцеш, сярод малінніку. Бугаі Сен. За чарнікай, дзеткі, ідзіце ў самый гусцяр! Абухава В.-Дзв. У гусцяры ваўкі выюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁