ГУЛЬКА ж. Жаночая прычоска; сабраныя на патыліцы ў выглядзе абаранка валасы. Цяперака абразаюцца, а я гульку скручу і мне нравіцца. Белая Ліпа Сен.
ГУЛЬКА ж. Пакрывала. З утра на краваць кідаю гульку і падушкі наверх. Азёркі Гар.
ГУЛЬТАЙНЫ прым. Лянівы. Ён гультайны такі, адразу бачна. Мікіціха Шум.
ГУЛЬТАЙНЯ аг., асудж. Гультай (-ка). Гэтая гультайня нічога, акрамя танцаў, ня ведаець. Замошша Тал. Параўн. гулёма, гулёна, гулёха ў 1 знач.
ГУЛЯЖАВЫ прым. Гуляшчы; які вядзе распуснае жыццё. Муж у мяне быў гуляжавы. Чарневічы Глыб.
ГУМАРНА безас.-прэдык. слова. Шумна. Унукі прыехалі — гумарна ў хаце было. Мількі Брасл. У хаце вельмі гумарна было. Голубаўшчына Брасл.
ГУМОВІКІ, ГУМОЎЦЫ мн. Гумавыя боты. Добрыя гумовікі я сабе сёння на базары справіў. Бачэйкава Беш. У дзярэўні гумовікі — сама што абуванне. Снегі Міёр. Калі дождж ідзець, гумовікі надзеў і добра. Шантары Докш., Езярышча, Казяны Брасл., Доўгае, Папшычы Глыб., Сачыўкі Міёр. Абуй гумоўцы, а то мокра. Буды Шарк.
ГУНДОС м., груб. Гугнявы чалавек. Ну, ён і гундос! Сахоненкі Шум. Твой кавалер — гундос! Буды Шарк. Параўн. гомзала.
ГУНДОСІЦЬ незак. Гугнявіць. Ну, і гундосіць гэты гундос! Буды Шарк. Параўн. галезіць, галуіць, гомзаць.
ГУНІ мн. Абутак, зроблены з дрэва; лапці. Дзед мой добрыя гуні рэзаў, хоць ідзі танцаваць у іх. Загор'е Глыб.
ГУНКІ толькі мн. Карункі. Упрыгожвалі гункамі шарфы, платкі. Анэліна Тал. Параўн. гафт.
ГУНУРОВЫ гл. ГАНУРОВЫ
ГУРАЛА аг., зневаж. Агідны чалавек. Адчапіся ад мяне, гурала! Наваселле Уш.
ГУРБАН м. Гурба, сумёт. Гэткія гурбаны былі снегу! Еўлахі Тал.
ГУРОНЧКА ж. Высокая тэмпература; ліхаманка, гарачка. У яго была гурончка, забралі ў бальніцу да ўрача. Пліса Глыб.
ГУРОШНІК м., зб. 1. Агурочнік. Гурошнік любата як сёлета цвіціць. Дразды Беш. У гародзе ўсё ёсь, гурошнік засох, але гуркоў шмат. Барздоўка Арш. У гэтым годзе на гурошніку шмат завязей. Гушчына, Макаранкі, Слабадзішча Лёзн., Дзяйкі Віц. 2. Сцябло і лісце гароху. Ці вырвалі вы гурошнік? Арэхаўск Арш.
88 👁