ГУЗЁННІ мн. Латкі. Ребяты ў яе былі плоха адзеты: штаны з гузеннямі, драныі кохтачкі. Скрыпкі Гар. ГУЗЛАК, ГУЗЯК м. Гуз. На назе выскачыў гузлак. Опса Брасл. Звалілася з лаўкі і набіла сабе гузяк. Мосар Глыб. ГУКАЦЬ незак. 1. Гаварыць, размаўляць. Ён гукаець, што ўсё будзець добра. Гута Паст. Хваціць гукаць, давайце есць! Цілеўцы Міёр. Гукалі доўга, пакуль не заснулі. Кавалі Глыб. Што ты мне гукаеш пра яе, я сама ўсё гэта ведаю. Станіславова Дубр. Што ты такое гукаеш? Буды, Жукоўшчына Шарк., Псуя, Кашталянаўшчына Глыб., Велеўшчына Леп. Параўн. гаволіць, гавэндзіць, галдэчыць. 2. Абгаворваць. Ліхі суседзі маі: п'юць і гуляюць у міне, а судзюць, гукаюць пра міне. Кветча Леп. ГУКАЦЬ, ГУЦАЦЬ незак. Гушкаць; падкідваць дзіця на руках з любоўю і захапленнем. Глядзі, як яна гукаець свайго малога - хлопчык гэткі нарадзіўся. Лашукі Паст. Кінь ты яе гуцаць і гаварыць гуцаца-гуцаца. Ілава Шум. Не гуцай яго, палажы, хай спіць. Буды Шарк. ГУЛ м., часцей ГУЛЫ мн. Рэха, водгук. Ад нашага крыку гулы пашлі па лесі. Урбаны Брасл. ГУЛА ж. Нарыў. У мяне такая гула на наге выскачыла. Янкавічы Рас. ГУЛЕНЬ гл. ГАЛЕНЬ ГУЛЕШОВІКІ гл. ГАЛЮШОВІКІ ГУЛЁНІК м. Засцежка, зашпілька. Кашулі маглі зашпіляцца і на гулёнікі, ня толькі на гузікі. Лукашова Паст. ГУЛЁМА, ГУЛЁНА, ГУЛЁХА аг., неадабр. 1. Гуляка; той, хто любіць пагуляць. Нашы гулёмы ў тэй вёсце сабіраюцца. Стар Арш. А ўнук у міне - гулёна, дамоў пад утра прыходзіць. Макаравічы Беш. Сяння нашы гулёхі ў клуб пайдуць. Ляхаўка Дубр. 2. Гультай (-ка). Зяць у яе гулёна, работу не любіць. Замошша Брасл. Ён такі гулёна, нічога ня робіць. Вяцера Чаш. Суседка наша - гулёна такая: ні гарода, ні работы, толькі спяваець песні. Замачак Чаш. ГУЛУДУВАЦЬ незак. Галадаць. У вайну дужа гулудувалі. Барсучына Шум. ГУЛЬБА ж. Бульба. Ідзі ісць, гульба сварілась ужэ. Таўкіні Шарк. Мы даўней ад адной гульбы жылі. Перавознікі Паст. Цяперака ўжо пара гульбу капаць. Дворышча Леп., Абаляны, Лапяны Брасл., Язна Міёр., Мішкавічы Шум. ГУЛЬБОЎНІК м., толькі адз., зб. Бульбоўнік. Ужо врэмя прышло гульбоўнік касіць. Іказнь Брасл. Параўн. гучкі. ГУЛЬБЯШНІК м., часцей ГУЛЬБЯШНІКІ мн., кулін. Бульбяныя галушкі. Сёння дзед заказаў гульбяшнікі. Пераброддзе Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁