ГРЫЦОЎКА гл. ГРАЦОЎКА
ГРЫШНІК м., часцей ГРЫШНІКІ мн. Грымоты, раскацістыя гукі грому. Грышнікі спаць не давалі, дужа моцныя былі. Палата Пол.
ГРЫШТЭЙН гл. ГРЫНШТЭЙН
ГРЭБ'Е н., толькі адз. Сенакос; месца для касьбы сена. Пойдзеш на грэб'е, як сонца ўжо ўзыдзець. Слабада Докш.
ГРЭБЕНЬ м. Баразна бульбы. Вясной бульбу садзілі ў грэбень. Антонаўка Арш. Параўн. градка, гранка, градус.
ГРЭБЛЯ ж. Гразкая частка лугу. Каровы рыкаюць. Вон ўжэ чэрэз грэблю ідуць. Бягомль Докш.
ГРЭБУЛЬ ж. Пясчаная каса пасярод рэчкі. Доўга не было дажджу, і грэбуль раздалася ўшыр. Суднікі Арш.
ГРЭДЛІ толькі мн., с.-г. Драўлянае прыстасаванне для сушкі сена, бульбоўніку і інш. Ускінь бульбоўнік на грэдлі. Езярышча Гар.
ГРЭЙЗАЦЬ гл. ГРЭМЗАЦЬ
ГРЭЙМА прысл. Смела, рашуча. Грэйма, дзеткі, падыходзьце да нас. Маляўкі Міёр.
ГРЭМЗАЦЬ, ГРЭЙЗАЦЬ незак. Пісаць неахайна, крэсліць. Дзядуля сварыўся, калі ўнук грэмзаў па яго газеце. Мілашова Міёр. Я ж скончыла толькі чатыры класы і пісаць як нада ня ўмею, так толькі грэмзаю. Гута Паст. Нешта там грэмзае, дык паняць няможна. Турлы Паст., Чорнае, Казлоўшчына, Дунілавічы, Вярэнькі Паст. Ні грэйзай у сшытку! Круткі Паст.
ГРЭНШТЭЙН гл. ГРЫНШТЭЙН
ГРЭСЦІ, ГРЭСЬ незак. Грэбці. У чатыры часы пойдзем сена грэсці. Мікіціха Шум., Іскозы Дубр. Сена трэба грэсь. Слабада Шум.
ГРЭТА ж. Кавалак тканіны. Во, колькі ў мяне шмат на сукенку пайшло, аж дзве грэты, і во сколька падагнёна. Кавалеўшчына Міёр.
ГРЭЦКА ж. Каша з грэцкіх круп. У грэцку клалі смятану, каб смачней было. Ласі Глыб.
ГРЯБАЦЬ гл. ГРАБАЦЬ
ГРЯННЁ н. Абаграванне. Ета ні гряннё у такей мароз, тут нада бальшэй агонь раскласць. Ляхаўка Дубр.
ГУБА ж., бат. Грыб чага; губа. Пайду ў лес, сабяру губы. Лукомль Чаш. Зрабіў падстаўку пад кружку з губы. Латыгава Беш. На нашай старой хвое расла вялікая губа. Заполле Віц. Губа бярозавая – гэта нарасць. Стайкі Арш., Казінова Гар., Іванаўшчына Глыб., Асінаўка Сен., Башні Шум.
75 👁