цябе сёння гэты грабаты? Ганкавічы Беш. Які гэты маліц некрасівы і дужа грыбаты. Сар'я В.-Дзв., Станіславова Дубр., Ілава Шум. ГРЫБНІК м. Дробны цёплы дождж, які спрыяе росту грыбоў; грыбасей. Грыбнікі летам у нас часта бываюць. Замошша Брасл. ГРЫБОВЫ прым. Грыбны, прыгатаваны з грыбамі. Захацелася мне ўчора грыбовага супу. Паліцы Беш. ГРЫБОЎНІК м. Пірог, начынены грыбамі. А ў вас такога грыбоўніка не пякуць? Баева Дубр. ГРЫВА ж., перан. Касмык няскошанай травы. Як ты касіў, што грыва стаіць? Косарава Глыб. Касцы на полі аставілі грыву. Балаі Міёр. Траву скасілі касілкай, але потым прыйшлося падкашываць грывы. Рыбакі Уш. ГРЫГ прым. Высокі. Такі ўжэ грыг еты плот, як будто замак аградзілі. Ляды Дубр. ГРЫЖА, ГРЫЖАНКА, ГРЫЖЫНА ж., бат. 1. Бручка. Грыжу можна і параную есць і сырую, чысціць і есць. Раньш дажэ ў калхозах садзілі. Дразды Беш. // Страва з бручкі. Грыжанка – мая самая любімая яда. Езярышча Гар. 2. Рэпа. Маці пасеяла агародніну, пакінула гранку на грыжанку. Доўгае Глыб. Баба нарабіла салату з грыжыны. Празарокі Глыб. Грыжына падобна на буряк і вельмі смачная. Крынкі Лёзн. ГРЫЖЭЎНІК м. Агрэст. А ў грыжэўніку ягадкі смачныя! Амбросавічы Шум. Параўн. гарэст, грэст. ГРЫМАТ м. Грукат. Грымат ад камбайнаў далёка чуваць. Нярэйша Сен. ГРЫМЗА ж., зневаж. Пляткарка; жанчына, якая распускае плёткі. Гэту бабу ў нашай вёсцы ўсе звалі грымзай. Мілашова Міёр. ГРЫМНІЦА ж. Громаадвод. Грымніцу паставілі, каб молнія не ляснула. Езярышча Гар. ГРЫНШТЭЙН, ГРЫШТЭЙН, ГРЭНШТЭЙН, ГРАНШТЭЙН м., бат. Гатунак яблыкаў і яблыня штрыфель. У нас сёліта грынштэйны ўдаліся вялікіі, смашныі. Надазер'е Глыб. Грынштэйн саўсім плоха храніцца зімой. Ён быстра гніець. Прыпернае Глыб. У нашым садзе расцець грыштэйн. Гута Паст. Грэнштэйн удаўся на славу ў нас. Балаі Міёр. Антонаўкі, грэнштэйны ў нас растуць. Галбея Паст. На зіму гранштэйн нельга класці. Павулле Уш., Боркавічы В.-Дзв. ГРЫПА ж., мед. Грып. Сёлета ўсе дзеці на грыпу хварэлі. Мілашова Міёр. Спачатку грыпай захварэў бацька, а потым уся сям'я. Карабы Глыб., Гута Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
146 👁