Старонка 161
◀ / 305 ▶
ГРУД м. 1. Куча галля, лоўж. Бывала, бацька браў з сабою дзяцей, каб тыя палілі груд. Іванькі Міёр., Слабада Леп. 2. Вогнішча. Трэба груд растапіць. Кудзіны Гар. Параўн. гурт. ГРУДАМ прысл. Кучкай, сукупна. Кінула грудам мокрыя тряпкі, яны папреюць. Ляхаўка Дубр. ГРУДЗЕНЬ м. Снежань. У грудні ацялілася ў нас карова. Галбея Паст. ГРУДЗІЛА н. Частка вупражы, збруі. Вясной бралі каня бульбу садзіць, дык наравісты папаўся, усё грудзіла парваў. Слабадзішча Лёзн. ГРУДЛІВЫ прым. Цвёрды, замёрзлы (пра глебу). Грудлівая зімля была тады, снегу ішчэ ні было пайшоўшы. Ясева Міёр. ГРУДОК м. Кавалачак рафінаду. Больш двух грудкоў у чашку мне не кладзі: салодка будзець. Чарневічы Глыб. ГРУЗАЛКАВЫ прым. Няроўны, грудкаваты. У нашай вёсцы грузалкавая дарога. Барсукі Докш. ГРУМГАЧ м., заал. Грак. Ужо прыляцелі да нас грумгачы. Сасноўка Глыб. Бывала, арэш плугам увосень поле, а ззаду грумгачы паважна ходзяць, нібы бацяны. Цяпер ні тых, ні другіх няма. Германавічы Шарк. ГРУМЗАЦЬ незак. Грызці. Ужо не магу грумзаць яблык, цвёрды вельмі. Папшычы Глыб. ГРУНДУЛЬ м., заал. Рыба пячкур. У нашай рэчке водзіцца грундуль. Азёркі Гар. ГРУНЁМ прысл. Вельмі хутка, бягом. Нада мной здзекваліся, я грунём пабег ад іх. Янава Тал. ГРУНУЦЬ зак. Грымнуць. Дзесьці за лесам грунуў гром. Фарынава Пол. ГРУНЦУВАЦЦА гл. ГУРУНЦУВАЦЦА ГРУЦА ж. 1. Ячменныя крупы. Груца ляжыць у нас у пуні. Бароўка В.-Дзв. 2. Каша з ячменных круп, з сумесі круп з фасоллю. Даўно я груцу не еў, нада папрасіць бабу, каб зварыла. Бачэйкава Беш. Ідзі есь, я груцу зварыла. Слабада Шум. Сёння маці груцу варыла. Юнькі Паст. 3. Суп з ячменных круп, гароху або фасолі. Маці наліла мне груцы. Ласі Глыб. Груца доўга прэіць у печцы. Булахі, Сасноўка, Глыб. Параўн. гушча. ГРУШАНКА ж. Трасянка; корм для жывёл з сена і саломы. Грушанка наравіцца жывёле, калі ў яе дабавіць трохі бурды. Полымя Сен. ГРЫБАЗБІР м. Грыбнік; той, хто любіць збіраць грыбы. Мой мужык рыбак заядлы і грыбазбір. Лаўрэнавічы Тал. ГРЫБАСТЫ, ГРЫБАТЫ прым., груб. Губаты. Грыбастага гэтага мужыка цярпець не магу. Мікіціха Шум. Прыхадзіў да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 305 ▶