ГРАБАЦЬ, ГРЯБАЦЬ, ГРАБІЦЬ незак. Грэбці. Як грабаць пойдзеш, вазьмі хустку. Бігачова В.-Дзв. Мы з вунучкамі пайшлі грябаць сена, а яно ўжо сухоя. Арлея Пол. Нашыя мужыкі пашлі сена грабіць. Мішкавічы Шум. Трэба ісці сена грабіць. Губіна Леп., Фарынава Пол., Рыбакі Уш. Дзеўкі пайшлі на поле сена грабіць. Сушчова Віц., Кветча Леп.
ГРАБЕЛІ гл. ГРАБЫ
ГРАБЕЛЬКІ толькі мн., с.-г. Матыка для капання бульбы. Бяры грабелькі – пашлі бульбу капаць. Іказнь Брасл. Зручней, калі бульбу капаюць грабелькамі, у іх два зубкі. Новая Яблынька Тал.
ГРАБЕЛЬНІК м., ГРАБІЛЬНЯ ж., ГРАБАВІЛА, ГРАБАВІДЛА, ГРАБІДЛО, ГРАБІЛА, ГРАБАЎЁ н., с.-г. Грабільна, ручка ў граблях. Бацька зламаў грабельнік. Чарневічы Глыб. Я была хацела іціць на сена рабіць, а грабільня зламалась. Цяперака рабіць няможна. Белая Ліпа Сен. Грабавіла з алешніку самае крэпкае і доўга паслужыць. Гута, Аліхверы Паст., Мікалаёва Міёр. У лес хадзілі высякаць вілавішчы, грабавілы. Ваўкоўшчына Шарк. Пастаў грабавідла, бацька граблі зробіць. Надазер'е Глыб. Грабідло старое было – зламалася. Шклянцы Докш. Яловае грабіла добрае на граблі. Мнюхі Міёр. З рабініны мужык зробіў добрае грабаўё. Ясева Міёр.
ГРАБЁНКА ж. Грэбень для расчэсвання і заколвання валасоў. Я купіла новую грабёнку бабулі. Сяло Гар. Кожны вечар маці расчосвала валасы грабёнкай. Сухі Бор Пол.
ГРАБІДЛО гл. ГРАБЕЛЬНІК
ГРАБІЛА гл. ГРАБЕЛЬНІК
ГРАБІЛАЎКА ж., с.-г., тэхн. Грабілка (машына для зграбання сена). Хутка прыедзіць грабілаўка, грабілаўкай сена добра грабіць. Рабцы Сен.
ГРАБІЛЬНЯ гл. ГРАБЕЛЬНІК
ГРАБІЦЬ гл. ГРАБАЦЬ
ГРАБКА ж., с.-г. Матыка. Грабка – гэта самы лепшы памочнік для праполу град. Загарадна Лёзн. Трымай грабку, зараз будзем палоць грады. Ляхаўка Гар. Параўн. грацоўка, грыцоўка.
ГРАБОЎКА ж. Вялікая каляровая святочная хустка. Грабоўку завязваюць, калі ідуць на фэст. Латышы Глыб.
ГРАБЫ, ГРАБАЛКІ, ГРАБЕЛІ толькі мн., ГРАБАЛЯК м. Граблі. Забыўся грабы на полі. Казяны Брасл. Трэба тут грабалкамі паграбіць. Старое Сяло Віц. Грабелі бяры – і на сена. Лялеўшчына Гар. Раней нават грабаляк быў не ў кожным двары. Абаляны Брасл.
ГРАБЫР м. Грабар, землякоп. Цяпер грабыры нарысхват. Баева Дубр.
82 👁