Старонка 157
◀ / 305 ▶
ГОЛЕНЬ гл. ГАЛЕНЬ ГОЛІК гл. ГАЛЕНЬ ГОЛЬ ж. Неўраджай. Нейкая голь апанавала наш сад – ніводнага яблыка ўжо тры гады. Пачаевічы Чаш. ГОЛЬЦЫ толькі мн. Гольфы. Гольцы мы не насілі. Мыкава В.-Дзв. ГОМАЛКА ж., кулін. Засушаны сыр. Мы сушылі гомалкі і ўслед елі. Баева Дубр. ГОМАН м., с.-г. Статак кароў. Хутка гоман пойдзець з поля. Сушчова Віц. ГОМЗАЛА аг., абразл. Гугнявы чалавек. Дзе ты, гомзала, быў? Гарбацэвічы Арш. Параўн. гундос. ГОМЗАЦЬ незак. Гугнявіць. Што ты гомзаеш? Нічога не разабраць. Гарбацэвічы Арш. Параўн. галезіць, галуіць, гундосіць. ГОМЗАЦЬ незак. Поўзаць. Не гомзай на палу! Задуброўе Віц. ГОПІК м., часцей ГОПІКІ мн. 1. Гнілая бульбіна. После зімы многа гопікаў асталася. Паддуб'е Леп. Параўн. гацак. 2. Мёрзлая бульбіна. Мы сабіралі па полю гопікі. Маці пякла з іх бліны. Лазы, Замошша Тал. Свіням будзем варыць гопікі. Новы Пагост Міёр. 3. Спечаная мёрзлая бульбіна. Мы пасля вайны гопікі толькі і елі. Коравічы Чаш. У вайну людзі з мёрзлай бульбы пяклі гопікі. Белаазёрны Леп. 4. Блін з тоўчанай бульбы. Бульбу ў ступе натаўчэш і гопікі робіш. Іванск Чаш. Мама пікла такія бліны чорныя – гопікі. Чарневічы Глыб. Смачныя гопікі пякла мая бабуля. Сарочына Уш. ГОРАЙ безас.-прэдык. слова, выш. Горш. Майму дзядзьку было ўсё горай, а не лепш. Рудніца Глыб. ГОРАЙ прысл., выш. Мацней, больш. Я яшчэ горай замерзла. Мілашова Міёр. ГОРАЧ ж., толькі адз. Гарачыня. Такая горач стаіць на двары. Селішча Уш. ГОРБА ж. Куча чаго-н. Дзеці, скіньце дровы ў горбу. Езярышча Гар. ГОРКАЎКА ж., бат. Рэдзька. Горкаўка на смак гаркаватая. Вялікая Пярэспа Сен. Горкаўка добра дапамагаець пры хваробе лёгкіх. Боркавічы В.-Дзв. ГОСТКА гл. ГАСЦІНА ГРАБАВІДЛА гл. ГРАБЕЛЬНІК ГРАБАВІЛА гл. ГРАБЕЛЬНІК ГРАБАЛКІ гл. ГРАБЫ ГРАБАЛЯК гл. ГРАБЫ ГРАБАЎЁ гл. ГРАБЕЛЬНІК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶