ГРАВЕЛЬ, ГРАВІЛЬ м., толькі адз. Гравій. У нашу вёску вазілі гравель, збіраюцца класці новую дарогу. Несцераўшчына Докш. Гравелю ў нас колькі хочыш. Гарбацэвічы Арш. На дарогу гравіль вазілі ў прошлым годзе, так і застаўся ліжаць. Баева Дубр., Тумінічы Арш. Курам за гравілям схадзіць ішчо нада. Старое Лядна Леп.
ГРАДКА ж. Баразна бульбы. Абагнаў да вечара толькі пяць градак бульбы. Буды Шарк. Параўн. градус, гранка, грэбень.
ГРАДУС м. Баразна бульбы. Бабы на каленях грабуць градусы. Замошша Тал. Параўн. градка, гранка, грэбень.
ГРАДУШКА ж., памянш. Града, рад дроў. Склалі чатыры градушкі дроў. Шацяні Сен. Поўны драўнік гэтых градушак у нас. Дразды Беш.
ГРАДЫ толькі мн. Гарышча ў хляве, куды складваюць сена. Пасля зімы ў нас яшчо сена на градах多 много засталося. Вусава Глыб. Сена, якое прывязем, на грады ўскінем. Кавалі Глыб.
ГРАЗДА ж., ГРАЗДО н. Гронка. А на граздзе памідор столька было! Антонаўка Арш. Сарвала граздо чорнай рабіны – ягада выспела, пачці ні вяжыць. Зароўе Леп. Параўн. гранка.
ГРАЗНО н. Куст цыбулі, вывернуты з зямлі. Гразно цыбулі было зялёнае і сакавітае. Пірагі Дубр. Параўн. гняздо.
ГРАК м., перан., зневаж. Разумова абмежаваны, тупы чалавек; дурань. Гракам усю жысь пражыў, ніводнай кнігі не прачытаў. Сабалі Чаш., Паліцы Беш. А ён як грак, нічога ў галаву яму ня ўбіць. Канева Сен. Параўн. глума, голда, грамазда ў 1 знач.
ГРАКНУЦЬ зак. Кінуць, паваліць. Так гракнуў, што той ня мог падняцца. Крайцы Леп.
ГРАМАЗДА аг., зневаж. 1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек; дурань. Ну, ты і грамазда! Балаі Паст. Параўн. глума, голда, грак. 2. Няўмека. Зразу відаць, што капу нейкая грамазда склала. Перавознікі Паст.
ГРАМІРА аг., экспр. Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы; здаравяка. Граміра ўсю работу за адзін міг зробіць. Галубава В.-Дзв. Параўн. гаголь.
ГРАМОВІК м., ГРАМОЎКА ж. Чарка. Выпіў поўны грамовік водкі. Паташня Міёр. У нас на столе стаяць кружкі і грамоўкі. Шантары Докш. Параўн. гачык.
ГРАМОЖДЖЫЦЬ незак. Стукаць, грымець. Мой стары ў пуні нечым граможджыць. Быцава Беш.
ГРАМОЎКА гл. ГРАМОВІК
ГРАНІЦА ж. Прасека. Перайсці граніцу – і брусніцы ўжо побач. Багданова Брасл.
87 👁