Старонка 155
◀ / 305 ▶
ГЛЫБАКА безас.-прэдык. слова. Глыбока. Не плыві туда, бо там вельмі глыбака! Дрысвяты Брасл., Дунілавічы Паст. ГЛЫБКІ, выш. ГЛЫБШЫ прым. Глыбокі, глыбейшы. Купацца ў возеры страшна было, бо глыбкае яно. Таўкіні Шарк. Тут глыбшая яма. Ноўка Віц. ГЛЫДАЛКА ж. Арэлі. Зараз шмат каруселей, а раней толькі на глыдалцы каталіся. Ваяводкі Віц. Параўн. гутаталкі, гуцалка, гутарэлі. ГЛЫДАЧ гл. ГЛАДЫШАК ГЛЫЖ м., ГЛЫЖКА ж. Камяк снегу, снежка. Малымі глыжы са снегу лепілі і гуляліся. Весніно В.-Дзв. Не кідай глыжкай у твар гэнаму мальцу! Чэрцы Леп. ГЛЫЗА ж. Глыба. На берагах возера доўга ляжаць глызы лёду. Малы Поўсвіж Леп. ГЛЫК м. Глыток. Я глык вады зрабіў, а астатняе жонцы аставіў. Празарокі Глыб. ГЛЫКАЦЬ незак. 1. Глытаць. Баліць горла – больна глыкаць. Селішча Уш. 2. Піць з прагнасцю. Ён ваду глыкаіць без перадыху. Слабада Глыб. ГЛЫМЗАНУЦЬ зак. Перакусіць. Вазьмі там што глымзані, мо голодны, абед яшчэ ні зварыўся. Макаравічы Беш. ГЛЫТАНІК м. Маленькі кавалак. Во даў глытанік, як для мышы. Мікалаева Шум. ГЛЯДЗЕЛКА ж., часцей ГЛЯДЗЕЛКІ мн. Вока. А глядзелкі твае галубога цвету. Антонаўка Арш. Параўн. глазо. ГЛЯДЗЕЛЬНЯ ж. Люстра. У вас гразная, зымусоліная глядзельня. Мішкавічы Шум. ГЛЯЎКАЧ м. Недапечаны, глёўкі хлеб. Не хлеб, а кавалак гляўкачу. Гарбацэвічы Арш. ГМЫШ м. Жамерыны. Націскай яблык, здзелай соку, а гмыш свінням. Кузняцова Віц. ГНАЁЎКА ж. Гнаявая жыжка. Як падкармілі буракі гнаёўкай, вось і выраслі добрыя. Чарневічы Глыб. ГНАЁЎКА ж. Дошка, якая кладзецца на калёсы пры вывазе гною. Палажы на калёсы гнаёўку і едзь гной вазіць. Ілава Шум. ГНЁЗДКА ж. Ямка, невялікае круглае паглыбленне на градцы для агародніны. У гнёздкі ўвечары я пасадзіла часнок. Бабінічы Арш. ГНЁТКІ толькі мн. 1. Унутраныя органы. Нашто ты яго б'еш? Так і гнёткі адбіць нядоўга. Пусташы, Ксты Пол. 2. Схваткі. Гнёткі ў яе началісь раніцай. Рашкаўка Докш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 305 ▶