Старонка 151
◀ / 305 ▶
ГАЧЫК м. Шпілька. Бабулін гачык быў прышпіліным да хартуха. Шантары Докш. А гачыкаў накупляла! Азярцы Глыб. Параўн. графка. ГАЧЫК м. Чарка. Добры гачык наліў гарэлкі. Тупічына Шарк. Параўн. грамовік, грамоўка. ГАШТА ж., ГАШТЭР м., бат. Гваздзік. Гашта – прыгожая кветка. Боркавічы В.-Дзв. У гародчыку гаштэры зацвілі. Кавалі Глыб. ГБАЦЦА незак. Гнуцца, нагінацца. Мне прыйшлося гбацца над кожным пянёчкам. Сарочына Уш. ГВАЛТ м. Кірмаш. Людзі зранку збіраюцца ехаць на гвалт. Замошша Тал. ◊ Гвалту крычаць – вельмі моцна крычаць. Што ты гвалту крычыш? Цілеўцы Міёр. ГВАРКІ прым. Гаваркі, гаварлівы. Наш дзед не дужа гваркі, ён маўчаць больш любіць. Мікіціха Шум. ГВЫЛЬ м. Гуз, гузак. Нічога сабе, які гвыль уздуўся. Мурагі Рас. ГВЭГАЦЬ незак. Доўга мясіць, перамешваць. Хопіць табе ўжо гвэгаць цымент. Чарневічы Глыб. ГВЭНДАЦЬ незак. Калыхаць люльку. Гвэндай малога, а то дужа крычыць. Мікіціха Шум. ГВЯЗДА, памянш. ГВЁЗДАЧКА ж. 1. Карона, арэол. У сонейка прыгожая гвязда з жоўтага колеру. Гірэйшы Брасл. 2. Зорка, зорачка. У нас зорачкі называюць гвяздамі, прывыклі мы так. Мількі Брасл. Глядзі, як прыгожа вунь тая гвёздачка мігціць. Празарокі Глыб. ГЕВАРОЙСЦЕ н. Балота. Часта хадзілі на геваройсце ў ягады. Лынтупы Паст. ГЕКТАР м. Гектар. Пяць гектараў бульбы засадзілі. Заенкі Пол. Картошку сеялі – пятнаццаць гектараў. Іванск Чаш., Арэхаўск Арш. ГЕНЫ займ. Гэты. Дзе гены чалавек? Ясева Міёр. ГЕРГАТЛІВЫ прым. Неразборлівы, незразумелы (пра мову). Здалёку чуць гергатлівую гамонку. Янава Тал. ГЕРГЕКАЦЬ незак., экспр. Моцна смяяцца, рагатаць. Гергеканне стаіць у гэтай хаце: дзеці гергекаюць, іх многа. Старое Лядна Леп. Параўн. гаргатаць у 3 знач. ГЕРСА ж., бат. Гірса. Трэба сабраць герсу з млыну. Гута Паст. ГЕРЧЫК м. Задзіра. Але ж і герчык аказваецца еты суседскі хлопец. Ляды Дубр. ГІБЕЦЬ незак. 1. Мёрзнуць. Нада кофту адзяваць, а то халодна станець, гібей тады. Старое Сяло Уш. 2. Доўга рабіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶