Старонка 150
◀ / 305 ▶
ГАРЭЛІК м., часцей ГАРЭЛІКІ мн., бат. Грыб апенька. Гарэлікі вельмі смачныя, асабліва з бульбай. Сяло Гар. Мы ўчора набралі гарэлікаў. Гарадок. Параўн. гаварушка. ГАРЭСТ, ГРЭСТ м., бат. Агрэст. У гарэсту вешкі калючыя. Боркавічы В.-Дзв. Гарэст смачны, але кусты калючыя. Шарагі Міёр. З грэсту робім варэнне, са слівін і грушын здымаем плады, косткі вымаем і разам у адным вядру варым на джэм. Задуброўе Віц. Параўн. грыжэўнік. ГАРЭЎКА, ГАРЧА, ГАРУЧКА ж. Гарэлка. Гарэўка ўсіх мальцаў згубіла. Мікіціха Шум. Гарчу пілі суседзі, заўсёды былі п'яныя. Фарынава Пол. Гаручка мая злая була, аж горла гарэла. Пранікі Уш. ГАРЯЧА гл. ГАРАЧО ГАСЦІНА, ГОСТКА ж., часцей ГАСЦІНЫ, ГОСТКІ мн. Госць. Заўтра да нас прыедуць гасціны. Расалай Шум. Пакліканы на свадзьбу ўсе госткі былі. Іванск Чаш. ГАТАР м., тэхн. Лесапілка (машына). Калгасная лесапілка ў нас – гатар. Нямойта Сен. ГАТОЎКА ж. Прыгатаванне ежы. Гатоўка – маё дзела ўсё жыццё. Сардыкі В.-Дзв. Гатоўка адымаець шмат часу. Тараскі Чаш. ГАТУНКАВАЦЬ незак. Раскладваць па гатунках. Сёліта мы позна выбрылі бульбу, урэм'я ні хваціла гатункаваць як трэба. Мішкавічы Шум. ГАЎБІЦА ж., перан., груб. Высокая дзяўчына. І ў каго яна такая гаўбіца? Мікіціха Шум. ГАЎЗОЛІЦЬ незак., экспр. Жаваць бяззубым ротам. А што мне яшчэ маім ротам гаўзоліць? Толькі кашу ды ем. Празарокі Глыб. ГАФТ м., толькі адз. Карункі. У маёй матулькі ўсе плаццi былі з гафтам. Яна сама яго візаць добра ўмела. Вусава Глыб. Параўн. гункі. ГАЦАК м., часцей ГАЦАКІ мн. Гнілая бульбіна. Бульбяныя гнілушкі ў нас называлі гацакі. Старая Будаўка Тал. Параўн. гопік у 1 знач. ГАЦЬКА аг., абразл. Брыдкі з выгляду чалавек. Баба нічога сабе, а за гацьку выйшла. Замачак Чаш. ГАЧАК м., ГАЧКА ж., с.-г. Матыка. Вазьмець гачак ды на гарод да вечара. Выдрэя Лёзн. Сіл няма гачку ў руках дзяржаць. Езярышча Гар. Наш дзед Пеця сам рабіў гачкі з жэсці. Дразды, Бачэйкава Беш. Вазьмі гачку ды ідзі бульбу пераглядзі. Коравічы Чаш., Пустынкі Сен. Зямлю ўзрыхлялі гачкай. Нурава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 305 ▶