гэтым месцы лепш садзіць моркву. Храпакі Віц. Унукі любяць бегаць па гарочнішчы. Грыцы Глыб.
ГАРОШНІК м., зб. Гарохавінне, гарохавая салома. Сухі гарошнік конь, карова есь. Дразды Беш.
ГАРОШЫНКА ж., заал. Малюск з двухбаковай ракавінай. Гарошынкам трэба чыстая вада. Сітцы Докш.
ГАРУД м., ГАРУДА ж. Засек. Січас у гарудзе пагляджу, можэт, найду што-нібудзь. Барсукі В.-Дзв. Мы ў гаруду засыпаем бульбу. Залучча В.-Дзв.
ГАРУН м. Снег. Глянь, колькі гаруна наваліла. Дзегцяры Брасл.
ГАРУЧКА гл. ГАРЭЎКА
ГАРУШНЫ гл. ГАРАВІТЫ
ГАРУШЧЫ прым. Працавіты. Каваль у нас гарушчы, любая праца ў руках гарыць. Мікіціха Шум.
ГАРЦАВАЦЬ незак. Танцаваць. На вячорках раней усе гарцавалі. Кулінава Уш. Мае ўнучкі любяць гарцаваць. Ваўкалата Докш. Параўн. гойсаць.
ГАРЦОЎКА ж. Трохлітровая бутля. У гарцоўку налівалі гарэлку. Нават была мера – гарац гарэлкі. Выгада Сен.
ГАРЧА гл. ГАРЭЎКА
ГАРЧАК гл. ГАРКУША
ГАРЧЫК м. Кош; плеценая з лазы круглая пасудзіна для складвання і пераноскі чаго-н. Быў у нас дзед, які добрыя гарчыкі рабіў. Мікалаева Шум.
ГАРШКАЛЬ, ГАРШЧАН, ГАРШЧЭЎНІК м. Ганчар. У Дзісні гаршкалі гаршкі выпалівалі. Ясева Міёр. Раней такія гаршчаны былі, такую пасуду рабілі! Мярэцкія Глыб. Гаршчэўнікі з нашай вёскі прадавалі свой гліняны посуд на кірмашы ў Кіеве. Луцік Чаш. Параўн. глінянік.
ГАРЫШЧА н. Могілкі. Пайду і я хутка на гарышча, усё ж такі восемдзесят чатыры гадочка, не маладая ўжо. Рошчына Сен.
ГАРЭЛІК м., часцей ГАРЭЛІКІ мн., кулін. Прыгарэлая вараная бульба, прыгаркі. Хоць бы хто гарэліка паднёс. Мікіціха Шум. Гарэлік смачнейшы за іншую бульбу. Азярок Арш. Варылі бульбу ў катлах, там вечна гарэлікі былі. Новае Запонне Докш. От наварыла бульбы – адны гарэлікі! Бачэйкава Беш. Бульба смашная, калі з гарэлікамі. Новае Сяло Сен., Высачаны Лёзн., Пераходцы Леп.
ГАРЭЛІК м. Пагарэлец. У вайну ў нашай вёсцы амаль усе былі гарэлікі. Сваташы Дубр.
78 👁