што-н., мучыцца ад цяжкай працы. А ты ўсё гібееш над гэтай задачай. Вяцера Чаш.
ГІБІНА ж., часцей ГІБІНЫ мн. Губа. Гібіны на вятру абветрыліся. Выдрэя Лёзн.
ГІГЕЛЬ гл. ГУГЕЛЬ
ГІГІМОРА гл. ГІМОРА
ГІДЛІНА, ГІДОТА ж., ГІДОЦЦЕ н., зб., абразл. Гадасць, агіда. Ну, паспрабавала я ейныя агурцы хвалёныя. Гідота! Ваўчо Уш., Шыбекі Арш., Фарынава Пол. Як успомню, аж гідота бярэць. Нурава В.-Дзв. Вось ужо гідліна дык гідліна! Гарадок. Паглядзі на сябе! Так ссохла – адно гідоцце! Грышына Рас.
ГІЗАВАЦЬ незак., перан. Гуляць, забаўляцца. Цэлы дзень гізуець недзе мой малец. Казлоўшчына Паст.
ГІЗАЎКА ж., заал. Гіз; вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы. Цялушка лётаіць па ўсім полі: гэта яе гізаўкі кусаюць. Кубелеўшчына Шарк.
ГІЛДОР м., зневаж. П'яніца. І жывець жа гэтыт гілдор. Кублічы Уш. Параўн. гагеля.
ГІЛЕМ прысл. Чарадой, гуртам. Гілем птушкі ліцяць. Сяляўшчына Рас.
ГІЛЬ м., заал. Авадзень. Калі мы зайшлі ў лес, нас апанавалі гілі. Лашукі Паст. Карову на полі падаіць няможна. Як дасць нагой пад даёнку, калі які гіль уджаліць, то і выверніць усё. Белішкі, Варапаева, Вярэнькі, Гута, Лынтупы, Турлы Паст.
ГІМАР м. Капрызныя паводзіны. Дзеўка ўжо бальшая, а як нападзець на яе гімар, дык ні знаіш, чаго. Замошша Брасл.
ГІМОРА, ГІГІМОРА аг., асудж. Ганарлівец, ганарліўка. Во ўжо гімора гэта дзеўка. Забалацце Арш. Які ён у вас гігімора! Ледневічы Сен.
ГІНДЗЕЛЬ м. Цягнік. Я ехаў на горад у дзевяць на гіндзелі, у два – назад. Не ўспеў – ідзі пяшком. Шыліна Шум.
ГІРГЕЛЬ гл. ГУГЕЛЬ
ГІРЛЯНДА ж. Рэчы, пакладзеныя ў рад. У кладоўкі цэлыя гірлянды банак. Мішкавічы Шум.
ГІЦЭЛЬ ж. Гафтачка для вешання адзення. Каб гіцэль не адрываўся, яго лепш са скуры зрабіць. Шаркаўшчына.
ГІЧКА ж., бат. Бацвінне, лісце буракоў. Схадзі, дачушка, гічкі наламай. Дрысвяты Брасл.
ГЛАБЫЦЬ незак. Жаць. Раней мы глабылі жыта сярпамі. Чарневічы Глыб.
ГЛАДАМ прысл. Поўнасцю, цалкам. Ну, і дурны ён, я табе скажу, гладам. Смаляны Арш.
88 👁