Старонка 147
◀ / 305 ▶
нос. Кушлікі Пол. 3. Моцна смяяцца, рагатаць. Чаго гаргочыш? Гэта непрыгожа. Косарава Глыб. Параўн. гергекаць. ГАРДЫМАР м., толькі адз. Гармідар, крык, шум. Людзі сабралісь на вуліцы і паднялі гардымар. Рубеж Беш. ГАРЗОЛІЦЬ незак., экспр. Балбатаць, гаварыць абы-што. Унукі прыехалі, абы-што гарзолюць. Нямойта Сен. Параўн. глундзіць. ГАРКАННІК м., неадабр. Крыкун, гарлан. Разыйшоўся гарканнік, як яму людзей ня стыдна. Ляхаўка Дубр. Параўн. галгатун, гарлач. ГАРКАТАЦЬ незак. Грукатаць. Гаркатаець молнія так, што страшна. Бачэйкава Беш. ГАРКІ прым. Горкі. Летась гуркі гаркія былі, пэўна, ад холаду. Лукашова Паст. Гуркі сёлета нейкія гаркія, што не ўзяць у рот. Галубчыкі Глыб. ГАРКУН гл. ГАРКУША ГАРКУХА ж., бат. Грыб рыжык. У гэтым лесе гаркухі не растуць, па адной пападаюцца. Старое Лядна Леп. ГАРКУША ж., ГАРКУН, ГАРЧАК м., бат. Грыб малачай. Ні нада мне етыя гаркушы! Мой бацька іх ні браў, казаў, што няўкусныя. Белая Ліпа Сен. Набралі адных гаркуш. Шацяні Сен. Набраўшы гаркуноў, ідзе як пан дамоў. Варнелі Брасл. Пакуль гарчакі данясуць, яны ажно чорныя становяцца. Боркавічы В.-Дзв. ГАРКУША ж., заал. 1. Рыба гарчак. На смак гаркуша горкая. Слабада Міёр. Лавіў з рыбакамі гаркушу – няўкусная. Рошчына, Града Сен. 2. Рыба гальян. Гаркуш у нас мала, я за сваю жызнь нескалькі відзіў. Баброва Дубр. ГАРЛАПІСТЫЙ прым. Крыклівы. Ён гарлапістый, і яна яму ні ўступаіць, разам як зааруць! Стар Арш. ГАРЛАЧ м., неадабр. Крыкун, гарлан. Мужык у яе добры гарлач, крыкнець – уся вёска чуе. Задроўе Арш. Во гарлач, аж тут чутна, як крычыць. Навумаўка Беш. Мой брат гарлач быў, ціха ніколі не было. Домнікі Пол. Ізноў гарлач гэты крычыць, спакою яму няма. Казлоўшчына Паст. Параўн. гарканнік, галгатун. ГАРЛАЧ м. Месца ў печы для прасушкі рэчаў. Во гарлач, у гэным гарлачы і сушым што-небудзь. Абольцы Тал. ГАРЛІК м. Фруктовае віно. Зноў мужык пайшоў за гарлікам у магазін. Друйск Брасл. ГАРЛЫЧ м. Бутэлька. Мужу за работу гарлычам плацілі, так і піць стаў. Крывыя Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶