ГАРАЧО, ГАРЯЧА, ГАРОНЦА безас.-прэдык. слова. Горача. Тым летам стала саўсім гарачо. Вялікі Поўсвіж Леп. А ў гэтым годзе не так гаряча, як было ў тым. Завяззе Шум. Сёння зранку ўжо гаронца. Галбея Паст.
ГАРАШКА ж., бат. Сыраежка. Наеліся мы сягоння жараных гарашак. Ёды Шарк. Можам не збіраць гарашкі, іх дзед ня любіць. Дрысвяты Брасл.
ГАРБАРНЯ ж. Збудаванне для прыгатавання ежы свойскай жывёле. Гарбарня – гэта як вялікая будка, дзеваруць ежу свінням. Ласіца Паст.
ГАРБАЦІНКА ж., памянш. Гарбінка. Я яго спазнала па маленькай гарбацінцы. Барздоўка Арш. У яе носік з гарбацінкаю, але прыгожы. Задроўе Арш. Нос у яго быў з гарбацінкай. Грынеўшчына Докш. Яе носік невялікі, з маленькай гарбацінкай. Сокарава Беш., Барсукі В.-Дзв.
ГАРБАЧ гл. ГАРБЫЛЬ
ГАРБУЗЕНЯ ж. Мякаць гарбуза. Гарбуз пачысцяць ад кажуры, гарбузеню выкінуць, а астальное варюць. Вядзерава Беш.
ГАРБУЗНІЦА, ГАРБУЗЯНКА ж., кулін. Страва, прыгатаваная з гарбуза і малака; гарбузовая каша. Гарбузніцы зваріла бы, ды ніхто не есць. Обаль Гар. Гарбузніца – вельмі смачная каша. Грачыхі Тал. Гарбузніцу варілі ў вадзе і малаком забельвалі. Вядзерава Беш. У міне гарбузоў шмат выросла, сёння гарбузянку зраблю. Язвіна Шум. Зварыць маці гарбузянку, усе паядуць і добра, а зараз ужо другая моладзь. Завер'е Брасл. Гарбузянка тады смачная, як добра ў печы ўпрэіць і як у ей масла многа. Лукашова Паст. Добрыя сёлета гарбузы – будзем есці гарбузянку. Каўшэлева Шарк., Зоськава Арш., Езярышча Гар., Полымя Сен., Іванск Чаш.
ГАРБУЛЬ гл. ГАРБЫЛЬ
ГАРБЫЛЬ, ГАРБАЧ м., заал. Акунь. Гарбыль пацягнуў грам на васемсот. Свабодная Сен. Нейкі дзень няўдалы: толькі гарбач і клюець. Слабада Шум. Параўн. гоган.
ГАРБЫЛЬ, ГАРБУЛЬ м. Гарбун, гарбаты чалавек. Я гарбылём пасля вайны стаў. Мілашова Міёр. Жыў у нас у дзярэўні гарбыль. Таўкіні Шарк. Яго клічуць гарбулём, бо ён гарбаты. Яцукі Беш. Жыў у нас гарбуль адзін. Порплішча Докш.
ГАРБЫЛЬ м. Аполак. Прывезлі гарбылі ў двор. Езярышча Гар. Ездзім па гарбылі ў лес. Станіславова Дубр.
ГАРГАТАЦЬ незак. 1. Гагатаць (пра гусей). Чуіш, як гусі гаргочуць? Слабодка Леп. 2. перан. Гергетаць, гаварыць на незразумелай мове. Мая сяброўка часта гаргочыць сама сабе пад
78 👁