Старонка 145
◀ / 305 ▶
3. Ступенька, прыступка. Глядзі, па ганкам ціхонька ідзі – галалёд жа. Грачыхі Тал. ГАНАРАВАЦЬ незак. Паважаць. Ганаруеш людзей – то й цябе людзі ганаравацьмуць. Лаўрэнавічы Тал. ГАНДЛЯЧЫЦЬ незак. Гандляваць. Мае зяць з дачкой хацелі гандлячыць, але ў іх нічога не вышла. Велеўшчына Леп. ГАНЕК м. Ганак. Гасцей не запрашаюць праз ганек. Багданава Брасл. ГАНІЦЬ незак. Ганьбіць, абзываць. Мужык гэны ганіць сваю жонку, як толькі можыць. Янкавічы Рас. ГАНУРОВЫ, ГУНУРОВЫ прым. Ганарысты, фанабэрысты. Прыехаў сын, гануровы які, ні з кім ні здароваецца. Мосар Глыб. Цяпер дзеці гануровыя, размаўляць не хочуць. Новае Сяло Сен., Германавічы Шарк. Гунуровая моладзь пайшла – нават не вітаецца. Юркава Глыб. 2. Ганарлівы, горды. Во які гунуровы, ня хочаш дажа цукерак узяць. Папшычы Глыб. ГАПАЦЬ незак. Скакаць, падскокваць. Ты ж там не гапай на ступенях. Азярцы Глыб. Параўн. гэцаць. ГАПЛЮК м. Гузік. Трэба гаплюкі ў кашулі перашыць. Проземля Чаш. У мяне гаплюк адарваўся. Старое Лядна Леп. Параўн. гуз. ГАРАВАЦЬ незак. Цяжка працаваць. На полі гаравалі ўсё лецейка, а ўраджай дрэнны. Задроўе Арш. ГАРАВАЦЬ незак. Начаваць. А дзе вы будзеце гараваць? Пашкі Пол. ГАРАВІТЫ, ГАРАТНЫ, ГАРУШНЫ, ГАРОВЫ прым. 1. Гаротны; поўны гора, нястач. Ад самага малецтва жыццё маё было цяжкім і гаравітым. Равяцічы Тал. 2. Гаротны; які церпіць, перажывае гора (пра чалавека). Не магу глядзець на яго гаратнага, аж плакаць хочацца. Цаўі Шум. Свякроўка мая такая гаратная, такое цяжкае жыццё ў яе. Чарневічы Глыб. Мая сістра была гарушная. Сокарава Беш. Дачка ў мяне вельмі гарушная. Грынеўшчына Докш. Гаровая я баба, ой, гаровая. Крывыя Тал. ГАРАТНІК м. Гаротнік. Куды ж ты сяння пацягнешся, гаратнік? Сабалі Чаш. ГАРАТНІЦА ж. Гаротніца. Ноч усю гаратніца трудзілася, не магла заснуць. Замачак Чаш. ГАРАЦІ незак. Араць. Пойдзем, пара ўжо поле гараці. Малая Вядрэнь Чаш. ГАРАЦІ незак. Бедаваць. Мая бабуля любіць гараці. Іванск Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶