Ахрэмаўцы Брасл. Калі свінню колім, дык гатовім галярэту. Яна дужа смачная ўпрыкуску з бульбінкай. Сухавежа Міёр. У галярэтку заўсёды часначку дабаўляй, каб смачней было. Дрысвяты Брасл.
ГАЛЯК гл. ГАЛЕНЬ
ГАЛЯРЭТА гл. ГАЛЯВЭТА
ГАМАШЫ мн. Галошы. Гамашы новыя нада, а то гэтыі саўсім дзіравыя. Грэцкія Міёр. Хадзілі мы тады ў макраступах, гамашах і чунях. Каменка Віц. Параўн. галюшовікі, гулешовікі, глішуўкі.
ГАМАШЫ толькі мн. Цёплыя штаны. Бачу, што ты апранула новыя гамашы. Славені Тал. А раней жанчыны не хадзілі ў гамашах. Гэта ж зараз, як адна пад адну ў іх ходзяць. Міхалінава Лёзн.
ГАМЗАТЫ прым. Гугнявы. Прышоў жаніх у сваты гамзаты, рыжы, крывы. А што я магу зрабіць, еслі бацька сказаў ісці за яго. Раней, што бацька сказаў, так і будзіць. Турлы Паст.
ГАМЗАЦЬ незак. Есці. Карова наша малайцом: гамзаець усё без бяды. Баршчоўка Віц.
ГАМЗІЛА аг., неадабр. Скнара. Дай кніжку пачытаць, гамзіла. Грышына Рас.
ГАМОЛКА ж., часцей ГАМОЛКІ мн. Галушкі з тварагу. На каляды пячом гамолкі з тварагу. Літусава Сен.
ГАМОН м. Канец. Гамон нашаму ўраджаю сёлета – нічога не ўрадзіць. Дрыгучы Міёр. Усім непрыемнасцям цяпер ужо гамон. Галубава В.-Дзв. ◊ Гамон дзела – справе канец. Гамон дзела! Заўтра ўжо праз возера не пройдзем. Кашчына Чаш.
ГАМОНЬКА ж., іран. Вельмі гаварлівая дзяўчына. Гэныя гамонькі з нашымі мальцамі сустракаюцца. Чэрцы Леп.
ГАМУЛКА ж. Тормаз у веласіпедзе. Націскай хутчэй на гамулку! Круткі Паст.
ГАМЭРНЯ ж. 1. Натоўп; шумная кампанія. На Купалле збіраецца цэлая гамэрня ля агню. Велеўшчына Леп. Калі ў вёсцы вяселле, ля кожнай хаты збіраецца гамэрня. Луцік Чаш., Каралі Сен. Вунь па вуліцы якая гамэрня ідзець. Мішкавічы Шум. Каля нашай хаты часта збіраецца гамэрня дзевак і мальцаў. Чэрцы Леп., Яніна В.-Дзв. 2. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Я спаць прылаўчылася – ніякая гамэрня не бярэць. Камары Віц.
ГАНАБОЛІ гл. ГАЛУБОНІ
ГАНАБОЛЬНІК м., бат. Сцёблы дурніц, дурнічнік. На ганабольніку ў балоці растуць ганаболі. Сяляўшчына Рас.
ГАНАК м. 1. Сені. К дому прыбудавалі ганак. Гута Паст. 2. Веранда. Чуць дзверы мне ў ганку ня выламалі. Кавалі Паст.
76 👁