Старонка 137
◀ / 305 ▶
ГАВОЛІЦЬ незак. Размаўляць, гутарыць. Пакуль гаволіла з суседкай, настаў час вячэры. Задоры Леп. Параўн. гавэндзіць, галдэчыць, гукаць у 1 знач. ГАВЭНДЗІЦЬ незак. Размаўляць, гутарыць. Мы як сабяромся вечарам, так і гавэндзім да ночы. Таўкіні Шарк. Параўн. гаволіць, галдэчыць, гукаць у 1 знач. ГАВЯДА ж., зб., толькі адз. Буйная рагатая жывёла, каровы. Уся гавяда за зіму перавялася. Выдрэя Лёзн. Гавяду пагналі на поле. Мілашова Міёр. ГАГАТУН м. Рогат. Во, гагатун нейкі дурны напаў. Туркова Міёр. ГАГАТУХА ж., заал. Муха. Унучачка, забі гэту гагатуху, не дае ляжаць. Чарневічы Глыб. ГАГЕЛЯ м., зневаж. П'яніца. Эх ты, зноў назюзюкаўся, гагеля! Белаазёрны Леп. Параўн. гілдор. ГАГОКАЦЬ незак. Гойкаць, вымаўляць, выкрыкваць "гой". Часоў, можа, пяць нехта гагокаў за ракою. Кушлікі Пол. ГАГОЛЬ м., экспр. Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы; здаравяка. Ты б відзіла, які гаголь яе мужык стаў. Стар Арш. Параўн. граміра. ГАД м., заал. Каларадскі бульбяны жук. З лісцяў бульбоўніку мы збіралі гадаў. Свіла Глыб. ГАДАВАЛЕЦ, ГАДАВАНАК, ГАДУН, ГЫДЫВАЛІЦ м. Гадаванец, выхаванец. Мой гадавалец у мяне жыве ўжо сем гадоў. Косарава Глыб. У вёсцы ў мяне ёсць мой гадавалец. Порплішча Докш. Мой гадаванак добра вучыцца. Селішча Уш. Ой, пляменнічак мой, ты ж мой гадун! Сураж Віц. Гэта мой гыдываліц, які жывець у мяне з пялёнак. Сяляўшчына Рас. ГАДАВАЦЬ незак. Карміць. Пайду гадаваць свайго свіннюка – крычыць ужо. Далуева Шум. ГАДАВІК, ГАДУНОК м. Жарабя ва ўзросце аднаго года. Гадавік ледзь паспяваець за кабылай. Язна Міёр., Бычыха Гар. Ну й слаўны ў цябе гадунок. Паташня Міёр. ГАДАВІК м. Кольца на розе ў каровы. У маёй каровы на розе два гадавіка. Дабея Шум. ГАДЗІЦЬ незак. Наймаць на працу на пэўны час. Сколькі гадоў гадзілі яго пастухом у нашым калхозе. Старое Сяло Уш. ГАДЗЮЧНІК м., бат. Зверабой, святаяннік. На яго гаварылі гадзючнік, цвіцець жоўценькімі цветамі. Мікіціха Шум. ГАДОВАНЫ дзеепрым. Выгадаваны. Гадованыя гэтыя куркі, а тыя куплёныя, але яны не рознюцца між сабой. Лугавыя Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶