Старонка 138
◀ / 305 ▶
ГАДСТВА н., зб. Гадаўё, гадзюкі, гады. Быў у нас адзін стары, што збіраў усё гадства і тапіў у балоце. Серкавіцы Тал. ГАДУН гл. ГАДАВАЛЕЦ ГАДУНОК гл. ГАДАВІК ГАЖЫЦЦА незак., безас. (звычайна з адмоўем). Варта, трэба, к месцу. Не гажыцца ў мае годы хадзіць на Яна. Чарневічы Глыб. ГАЗУРКА ж. Газніца, газоўка. Добра, як цяпер свет, а то газурка была. Абаляны Брасл. ГАЙДАМАКА аг., зневаж. Валацуга; пра чалавека, які валочыцца, бадзяецца без справы. Во, пайшоў гайдамака з хаты ў хату. Савічы Паст. ГАЙДАМАЧЫЦЬ незак. Валацужнічаць, бадзяцца без справы. Папрывыкалі цэлымі днямі гайдамачыць, а ад гэтага і работа няспорная. Клясціцы Рас. ГАЙНО н. 1. Лежня ў свіней з саломы або сена. Зрабіла чыстае гайно свіням. Верамееўка Гар. 2. перан., асудж. Вялікі беспарадак, непрыбранае месца. Во, гайно развёў – не ўлезці. Папоўка Сен. ГАЙНЯ ж. Зграя ваўкоў, сабак. Ходзюць па дзярэўні, як гайня ваўкоў, выглядаюць, дзе нашкодзіць. Камары Віц. Я бачыў цэлую гайню ваўкоў. Барсукі В.-Дзв. ГАКАЦЬ незак. Матычыць. Вазьмі ты гачку і йдзі гакаць буракі, бо зямля, як колік. Паліцы Беш. ГАКНУЦЦА зак., экспр. Упасці, зваліцца. Я як гакнулася з каня, ледзь жывая асталася. Абольцы Тал. З ганку можна і гакнуцца, бо занадта ўжо слізка. Ваўкалата Докш., Кулінава Уш. Параўн. гальмакнуцца. ГАКНУЦЬ зак., экспр. Патраціць, аддаць. Я ў магазіне гакнула ўсе грошы. Булахі Глыб. ГАЛ м., ГАЛА ж. 1. Голае месца, чыстая прастора. А ў вайну такі гал пачці што віздзе быў. Лужкі Шарк. За гародам у нас вялікая гала. Бароўка В.-Дзв. 2. Забалочаная сенажаць сярод лесу. Трэба заўтра на галу ісці. Гарбацэвічы Арш. ГАЛАБАРОДЗЬКА м. Мужчына, у якога не растуць барада і вусы. Бачыўся сёння з нашым галабародзькам. Гарбацэвічы Арш. Наш сват галабародзька. Баева Дубр. ГАЛАБОНІ гл. ГАЛУБОНІ ГАЛАВА ж., перан. Верхняя частка снапа. Стаў снапы пнём на зямлю, галовамі ўверх, каб сохлі. Далуева Шум. ◊ Галава пайшла ў ствол – забыць, забыцца. Я такая старая стала, што галава ўжэ пайшла ў ствол. Езярышча Гар. ◊ Галава рвець – баліць галава. Як галава рвець! Аж немагчыма трымаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶