Старонка 136
◀ / 305 ▶
ВЯСЁЛЬНІЦА ж. Нявеста. Прыбралася ты, дзеўка, як усё адно вясельніца. Шыліна Шум. ВЯСЁЛКА ж., бат. 1. Грыб смаржок. І вясной ёсць свае грыбы – вясёлкі. Слабада Шум. 2. Бяроза ў час цвіцення. Вясёлка – ета бяроза з сярожкамі, як вунь у мяне ва двары. Ноўка Віц. Глядзі вясёлку не зламай. Лялеўшчына Гар. ВЯСНЯНКІ мн. Вяснушкі. І шчокі, і нос усыпаны вяснянкамі. Слабада Шум. ВЯТРАК м. Флюгер; прыстасаванне для вызначэння напрамку ветру. Паставілі каля хаты вятрак. Замошша Брасл. ВЯТРОЎКІ, ВЯТРУЎКІ, ВЯТРУФКІ мн. Басаножкі. У Марыны вельмі модныя вятроўкі. Мікалаева Міёр. Купіла я сваёй малой вятруўкі. Перавознікі Паст. О, якія ў цябе, унучка, вятруфкі, хоць на вяселле ў іх ідзі. Сахнавічы Глыб. ВЯЦІСТЫ прым. Галінасты, бухматы. Півоні ў мяне такія вяцістыя. Дабея Шум. Г ГАБАЛЛЕ н., зб., толькі адз. Куп'ё, купіны. Калі хадзілі па тому габаллю, дык можна было ногі пераламаць. Быцава Беш. ГАБЛЯВАЦЬ незак. Ісці напрасткі. Куды гэта баба так габлюе? Толькі спадніца відаць. Новы Пагост Міёр. ГАБЭЛІК, ГАБЭЛЬЧЫК, ГАБЛЮШОК м., памянш. Гэблік. Вот параблю габэлікам трохі, і даска да столі будзіць як завадская. Тупічына Шарк. Габэлік у сараі недзе валяецца. Проземля Чаш. За габэлік чуць не падраліся. Загор'е Глыб., Гута Паст. Трэба падтачыць габэльчык. Чарневічы Глыб. Наш габлюшок ляжыць у скрыні. Мыкава В.-Дзв. ГАВАРА ж. Гаворка. Ягоная гавара ўсім ужо надаела. Гарбацэвічы Арш. ГАВАРОК м. Гаваркі чалавек, гаварун. Калі сабіраліcь мы гуляць, якой-небудзь гаварок знаходзіўся і расказваў нам шуткі розныя. Бігосава В.-Дзв. ГАВАРУШКА ж., часцей ГАВАРУШКІ мн., бат. Грыб апенька. Міма гаварушак я ніколі ні прахажу ў лесі. Сабіраю і салю на зіму. Загарадна Лёзн. У гаварушак шляпкі з узорамі. Доўжа Віц., Слабада Шум. Я на пню свежанькія гаварушкі нашла. Белая Ліпа Сен. Гаварушкі з'яўляюцца вясной і бываюць невялікі час. Заполле Сен., Пунішча, Дзяйкі Віц., Азёркі Гар., Слабада Шум. Параўн. гарэлік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶