Гар., Абруб, Кавалі Глыб., Ліпаўкі, Сценка Докш. А я ў суседкі пеўня на вуценя абменяла. Новы Двор В.-Дзв. Вуцяк у нас добры: таўсты, жырны. Галі Шум. Вот тут такі вуцяк сярдзіты хадзіў. Вымна Віц. Вуцяка засекла, бо госці прыедуць. Язна Міёр., Зароўе Леп., Даўгінава, Новы Пагост Міёр., Казімірова Пол., Града Сен., Трабаўшчына Шарк., Далуева Шум., Антаполле Чаш. У міне дзве вутачкі і вуцяр. Кубелеўшчына Шарк.
ВУТРОБ'Е н., зб. Вотруб'е. Во, мукі намалола, а вутроб'е – свінням. Котава Віц., Выдрэя Лёзн.
ВУХО н. Вуха. Кот адмарозіў вухо. Мікалаева Міёр.
ВУЦЕНЬ гл. ВУТАК
ВУЦЬКІ мн. Качаняты. Вуцькі мае з балота ідуць. Дрыгучы Міёр. Ой, якія вуцькі маленькія. Камайск Докш.
ВУЦЯК гл. ВУТАК
ВУЦЯНЫ мн. Качкі. Вуцяны мае, дзе вы дзеліся, хадзіце есць. Мікалаева Міёр.
ВУЦЯНЯ, ВУЦЯНЯТКА н., ВУЦЯНЁНАК м., заал. Качаня, качанятка. Нашы вуцяняты ў балоці плаваюць. Селішча Гар. Вуцяняткі пад лянпай сядзяць у дождж. Бараны Глыб. Вуцянёнак тут есць, тут п'ець. Бараны Глыб. Сёлета ў вуткі толькі адзін вуцянёнак. Леснікі Глыб., Жалезкі, Свяча Беш., Новы Пагост Міёр.
ВУЦЯР гл. ВУТАК
ВУЦЯЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. У моладасці мальцы за мене біліся, як вуціць адзін другому ў глаз, дык вся дзярэўня на ўшах стаяла. Езярышча Гар.
ВУЧАНЫ прым. Разумны, адукаваны. Чым ня жонка? Прыгожая, статная, вучаная і з пасагам добрым. Германавічы Шарк.
ВУШАК м. Дзяжа з "вушамі". У сенях справа стаяў вушак з солью. Гунчанкі Віц.
ВУШАТКА, ВУШЛАТКА ж. 1. Вушанка; шапка з вушамі. Адзень вушатку, бо перадавалі моцны вецер. Радчонкі Гар. Малых пісклят у старую вушлатку нада пасадзіць, каб цёпла ім было. Кашталянаўшчына Глыб. Дзед на рыбу пашоў, вушлатку надзеў. Прошкава Глыб. 2. заал. Курыца з чубкамі каля вушэй. Сёлета гадуем пяцёра вушлатак. Мілашова Міёр.
ВУШАЧА ж. Ушачы (раённы цэнтр Віцебскай вобласці). А дзядзька ў Вушачу паехаў па дзілам. Канашы Гар., Воцькавічы Уш.
ВУШЛАТКА гл. ВУШАТКА
ВУШЛАТЫ прым. Вушасты, з вялікімі вушамі. Дзеўка наша вунь якая вушлатая, і то не ўнывае. Латкова Шум. Некаторыя гонюцца за вушлатымі свіннямі. Урбаны Брасл.
79 👁