ВУЖЭЛАК м. Спрытны хлапчук. Малодшы брат настаяшчы вужэлак. Папоўка Сен. Грыбоў яны, вужэлкі, болі, чым ты, набралі. Горкі Леп.
ВУЗА ж. Пчаліныя соты з мёдам. Вазьмі вузы з'еш. Жоўніна, Лісна В.-Дзв. Пчол у дзеда не было, а ў дзядзькі з радасці раз так аб'еліся вузы. Вядзерава Беш., Буда Дубр., Дразды Лёзн.
ВУЗЁЛ м. Вузел. Завяжы вузёл. Горкі, Малы Поўсвіж Леп., Бугаі Сен.
ВУЗДУХІ мн. Упадзіны па баках у каровы. Вуздухі ў каровы глубокія. Беразіно Докш.
ВУЛЛЯК, ВУЛЬ м. Вулей. У нас на хутары вуллякі густа стаялі, штук дваццаць було. Дварэц Чаш. Раней казалі "вуль", зараз "вулей". Завер'е Брасл., Ласкаўшчына Глыб., Грэйцева Паст., Германавічы, Юзафова Шарк.
ВУНЬДЗЕКА, ВУНЬДЗІКА гл. ВОНДЗЕКА
ВУПАР м., зневаж. Упарты чалавек. Ну і вупар ты, што ні кажы, ты ўсё дагары. Свольна В.-Дзв. Нічого не дакажаш, гэткі вупар удаўся. Вісяты Міёр. Ён такі вупар! Балаі Паст. Які ты вупар! Вярэнькі, Гута, Дунілавічы, Казлоўшчына Паст., Бортнікі, Стуканы Глыб., Верамееўшчына Дубр., Арханава Міёр., Бугаі Уш., Валожанкі, Савуткі Шарк.
ВУРВЭЛАК гл. ВАРВАЛАК
ВУРЗГАЛКА ж. Пырскаўка; тое, чым пырскаюць. Вазьмі вурзгалку і тады ўцюжыць лепш будзе. Доўгае Глыб.
ВУРЗГАЛКА неадабр. 1. аг. Чалавек, які неахайна есць. Еш па людску, вурзгалка. Надазер'е Глыб. 2. ж. Балбатлівая жанчына. Вурзгалка прыйшла на сяло. Вераб'і Глыб.
ВУРЗГАЦЬ незак., экспр. 1. Гучна есці, сёрбаць. Пі кофію як трэба, а ня вурзгай мне! Надазер'е, Псуя Глыб. 2. Утвараць гук, падобны на гудзенне. Ты вурзгаў добра, да іна будзіць вурзгаць даўжэй. Труды Пол. 3. Надакучліва плакаць, румзаць. Чаго вурзгаеш? Што ўжо не так? Косарава Глыб.
ВУСЕНІЦА ж., заал. Вусень. Летам на гародзе работы многа: то палоць нада, то вусеніц сабраць. Стасева Лёзн.
ВУСНІЦЫ мн., бат. Вусікі на сцябле гарбуза. Калючыя вусніцы, ногі можна параніць. Опса Брасл.
ВУСТА, ВУСТЫ мн. Губы, вусны. Вуста, вочы – усё ў яго было прыгожае ў маладосці. Амбросавічы Шум. Мае вусты ў мяду. Ноўка Віц.
ВУТАК, ВУЦЕНЬ, ВУЦЯК, ВУЦЯР м., заал. Качар. Вутак чуць не трапіў пад калёсы. Мар'янполле Брасл. Вутак жырны, хто яго будзіць есці? Бараны Глыб., Лісуны Арш., Езярышча
87 👁