Старонка 127
◀ / 305 ▶
Шыліна Шум. Вуньдзіка дзераўцо расцець, я яго пасадзіла. Ураджайная Глыб. ВОНКА, ВОНЬКА ж., бат. Агульная назва травы з непрыемным пахам. У кустах расцець вонка. Дуброва Шум. Абычна воньку кладуць каля сена, каб не было мышэй. Храпакі Віц. ВОНЬДЗЕ гл. ВОНДЗЕКА ВОПАЎЗЕНЬ м. Апоўзень; маса грунту, пароды, якая пад дзеяннем цяжару спаўзае па схіле. Зноў здарыўся вопаўзень. Селішча Уш. ВОПУХ м. Пухліна. На шчацэ такі вопух вылез, што без урача ніяк. Янкі Докш. Аніяк вопух ня ўняць. Ноўка Віц. ВОПЫЦЬ м. Вопыт. Ён мае вялікі вопыць. Дылевічы, Лучайка, Сасноўка Глыб. ВОРАЖНА безас.-прэдык. слова. Страшна. Як паслухаеш, ажно воражна становіцца! Кажамякі Сен. ВОРАК м. Мяшок. Летась ворак цукру закупілі, так варэнняў наставілі. Турчылава Брасл. Ну што? Ці будзіце браць ворак з морквай і буракамі? Папкі Міёр., Лазічы Глыб., Жакі Паст., Корніца Шарк. ВОРАТ м. Каўнер. Засцягні ворат у сарочцы. Моханава В.-Дзв., Шодзікі Шум. ВОРАТ м. Калаўрот у калодзежы. У нашым калодзежы дужа рыпучы ворат. Луначарскае В.-Дзв. ВОРНІК м. Плуг. А ворнік стары саржавеў, замяніць бы на навейшы. Новы Двор В.-Дзв. ВОРЧЫК м. 1. Каромысел у вупражы. Ворчык нада прычапіць да плуга, а я аддаў саседу, а цяпер рабі што хочыш. Турлы Паст., Новае Сяло Сен. 2. Каромысел насіць вёдры з вадой. Вазьмі ворчык і схадзі за вадой. Вішанькі Чаш. Параўн. ваданосы. ВОРЫВА н. Полымя (у печы, грубцы). Якое сёння ворыва ідзе, зачыні-ка грубку. Зуі Лёзн. ВОСАТ м., бат. Асот. Майму кілуну дужа наравіцца восат. Жданы Шарк. ВОСВА гл. ВАСВА ВОСЕННЫ прым. Асенні. Восеннае ягня больш пужлівае, чым леташняе. Абухава, Барсукі В.-Дзв. ВОСІЛКА ж. Дужка ў вядры, бітоне, кашолцы і пад. Восілка вядра заржавілася. Багушэўск Сен., Тараскі Чаш. ВОСІЦЬ ж. Асець. У гэтым годзе авёс урадзіў, поўную восіць снапоў наклалі. Павулле Уш. ВОСЦЕ гл. ВАСЦЁ ВОСЦЕР м. Цвік. Забі восцер у сцяну. Каўшэлева Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 305 ▶