ВОСЬ, ВОСЦЬ ж., бат. Асцюк. Вось пупала ў рот, чуць дохтар дастаў. Асташэва Лёзн., Забор'е Рас. Када пападаюць восі ў адзежу, патом усё чэшыцца. Ткачы Гар. Глядзі, каб восць у вока не папала. Дзяйкі Віц. Пільна глядзі, не загані сабе восці ад гэтых каласкоў. Дразды Беш., Вяжы Брасл., Жыгалава, Сураж Віц., Загуззе Гар., Празарокі Глыб., Пустынкі Сен., Мікіціха Шум. Параўн. волаць.
ВОСЬДЗЕКА гл. ВОДЗЕ
ВОСЬМЕРА ліч., зб. Васьмёра. У бацькі восьмера дзяцей. Арэхаўск Арш.
ВОТАРАП прысл. Няшчыльна. Саломы брыку вотарап наклалі, каб добра патапталі, то з паўбрыкі ці было б. Фалевічы Паст.
ВОТРАНА, ВОТРЫНА ж., зб., ВОТРАНІ, ВОТРАНЫ мн. Буйная мякіна, амецце. Жыта ўсё ачысцілі ад вотраны. Папшулі Міёр. Учора мы нанеслі цэлае карыта вотрыны. Пралетарыя Уш. Запар вотрыны й дай карові есць. Труды Пол. Калі малоціш, вотрані ліцяць. Горкі Леп. Вотраны сыплюць у застаронак. Пышна Леп., Ветрына Пол., Какоўчына Сен., Павулле Уш.
ВОТРАНІЦА ж. 1. Кашолка, у якой насілі амецце. Вотрані насілі ў вотраніцах, яны должны быць у хазяйстве. Горкі, Дворышча Леп. 2. Абгароджанае бярвёнамі месца для амецця. Каля асеці здзелаў вотраніцу, куды буду сыпаць мякіну, вотрану. Даўгабор'е Рас.
ВОТРЫНА гл. ВОТРАНА
ВОТЧЫМ м. Айчым. Быў вотчым раньшэ ў сельсавеце дэпутатам. Кубелеўшчына Шарк. Вотчым быў мне што родны бацька. Задуброўе Віц., Валкалата Докш., Новы Пагост Міёр., Кулінава, Селішчы Уш., Ілава, Слабада Шум.
ВОЎРА ж. Шчотка для адзення. Дай ты мне воўру пальто пачысціць. Малыя Галыні Беш.
ВОХВАТ м., вет. Конская хвароба апой. Пакасіў вохват тады ў саўгасе многа коней, сэрца не выдзержала. Бачэйкава Беш.
ВОЧМЕНЬ м., мед. Ячмень; запаленне тлушчавых залоз павек. Ізноў вочмень на глаз сеў. Ілава Шум.
ВОЧЫ толькі мн., ВОЧЫКІ памянш. Акуляры. Дай мне вочы, на тумбе ліжаць. Зачарэўе Міёр. А гдзе мае вочыкі? Хто з німі гуляўся? Загор'е Глыб.
ВОШАСЦЬ ж., вет. Хвароба ў жывёл, птушак. Нейкая вошасць пашла ў кралей, што, адкуль? Пачаевічы Чаш.
ВОШЫЎКА ж. Пояс у мужчынскіх штанах; паясніца. Вошыўка ў штанах зусім парвалася. Слабодка Гар.
78 👁