ВОДЛІГ м., ВОДЛІГА ж. Адліга. Водліг – гэта ня дужа харашо, для пасееаў урэдна. Заслонаўка Арш. На вуліцы водліга, хутка цёпла будзіць. Дзегцяры Брасл., Ветрына Пол., Мельніца Шарк. Па радзіву перадалі водлігу. Слабодка Глыб. ВОДРА ж., мед. Адзёр. Мае дзеці як на водру хварэлі, то ня елі нічагуткі, толькі піць увесь час прасілі. Ураджайная Глыб., Макаравічы Докш., Ахрэмаўцы Брасл., Лукашова, Фалевічы Паст. ВОЖКА ж., ВОЖКІ мн. Лейчына, лейцы. Конь упудзіўся – машына па дарозе ішла – да ў лес, а тут яшчэ вожка парвалася. Валожанкі Шарк. А дзейта вожкі? Сокарава Беш., Багушэўск Сен., Кугоні Уш., Антаполле Чаш., Мікіціха Шум. ВОЙДЗЕ, ВОЙДЗЕТКА, ВОЙДЗІТКА гл. ВОДЗЕ. ВОКА н. 1. Прасвет паміж спляценнем нітак у сетцы, вочка. Радкаватая мярэжына – вочы бальшыя. Малы Поўсвіж Леп. 2. Бездань, прорва. Вока ў балоце, дзе камышоў многа. Ласіца Паст. ○ ЧОРТАВА ВОКА – вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце. Чортава вока сустрэлася. Бор Чаш. ВОКАНКІ толькі мн., бат. Апенькі. Якія воканкі смачныя. Слабада Віц. ВОКУНЬ м. Акунь. Вокунь ікру есь маленькіх рыбак. Лялеўшчына Гар. Мы столькі многа раней вокуняў на азяры лавілі! Мерзлякова Лёзн., Арлея Пол. ВОЛАК м. Вузкая прасека праз лес. Ідзі ўздоўж па волаку і знойдзеш тое месца. Асташэва Лёзн. Параўн. візірка. ВОЛАЎ м. Волава. Волаў цяжка было дастаць. Лашукі Паст. ВОЛАЦЬ ж., бат. Асцюк. Калі хочаш паспытаць маладое пшаніцкі, нада волаць абпаліць. Весніно В.-Дзв. Параўн. вось, восць. ВОЛГЛЫ гл. ВОГЛЫ. ВОЛЩЬ незак., безас. Ванітаваць. Дачка хворая, яе часта воліць. Псуя Глыб., Галынка Тал. ВОЛЛЕ гл. ВАЛЯК. ВАЛЬНЕЙ прысл., выш. Павольна, не спяшаючыся. Можна і вальней ісці. Кулінава Уш. Тут пойдзем вальней, а то хутка ўтомімся. Валкалата Докш. ВОМЕГАМ прысл. Кулём, стрымгалоў. Як накрычала, дык сразу вомегам зляцеў з сена! Нурава В.-Дзв. ВОНДЗЕКА, ВОНДЗІКА, ВОНЬДЗЕ, ВУНЬДЗЕКА, ВУНЬДЗІКА прысл. Вунь дзе, там. Вондзека цябе чакаюць. Селішча Уш. Вондзіка лес гарэў летась. Лазічы Глыб. Воньдзе пабег воўк. Радчонкі Гар. Вуньдзека Якаўлеўна ідзець, можа, яна знаіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁