Старонка 125
◀ / 305 ▶
ВОБЛІЦА ж., заал. Плотка. Вобліца цяне, валоча, а паплаўка не моча. Каўшэлева Шарк. У нас у возеры ловяць вобліцу. Бешанковічы. ВОБМАЛЬ прысл. Нямнога, малавата. Яблыкаў сёлета вобмаль будзіць. Воўкаўшчына Глыб. Рыбы зусім вобмаль. Вярэнькі Паст. ВОБМЕЛЬГАМ прысл. Імгненна. Я цябе праз балота вобмельгам пранясу. Пачаевічы Чаш. Мушка вобмельгам міма праляцела. Цяпіна Чаш. Як-та вобмельгам прайшоў дождж. Мількі Брасл. Вобмельгам дзесьці схаваў костку сабака. Гараўцы Міёр. ВОБРУС м. Абрус. Засцялі стол белым вобрусам. Зялёнка Пол. ВОБУЙ, ВОБУЎ м. Абутак. А тут вот вобуй стаўце! Балаі, Буцавічы, Ласіца Паст., Кавалі Рас. Добры вобуй нада бярэч, ён жа грошай стоіць. Гваздова, Каміншчына Глыб. Малому вобуў да школы купіць трэба. Валкалата Докш., Кулінава Уш. ВОГІР памянш. ВОГІРЧЫК м. Жарабок. Восенню мы купілі вогіра. Барсукі В.-Дзв. Відзеў суседзева вогірчыка – крэпенькі такі, добры конь будзіць. Гарадзец Шарк. ВОГЛЫ, ВОЛГЛЫ прым. Вільготны, вогкі. Зямля пасля дажджу яшчэ воглая. Дубінцы Чаш., Пашкі Шарк. Туман утрам быў волглы, густы – наверна, днём будзіць жарка. Нурава В.-Дзв., Гарадзец Шарк. ВОДАЛЬ, ВОДДАЛЕК прысл. Аддалена, воддаль. Дзяреўня наша водаль ад лесу. Кутняны Пол. Нічога не бачу воддалек. Закур'е Чаш. Калодзезь воддалек ад маёй хаты. Мількі Брасл. ВОДДЫХ м., ВОДДЫШКА ж. Адпачынак. Воддыха мне німа. Калышкі Лёзн. Праз тры кіламетры воддышку зробім. Крайцы Леп. ВОДЗЕ, ВОДЗЕКА, ВОДЗІКА, ВОДЗЯ, ВОЙДЗЕ, ВОЙДЗЕТКА, ВОЙДЗІТКА, ВОСЬДЗЕКА прысл. Вось дзе, тут. Водзе нічога німа. Смалоўка Гар., Чашнікі. Водзека яна жывець са сваімі бацькамі. Моханава, Стралкі В.-Дзв. Не шукай, водзека твая сукенка ляжыць. Стралкі В.-Дзв., Ідоўта Міёр. Яна водзіка гэта схавала. Слабада Глыб., Буды Шарк. Водзя калісьці быў дом. Езярышча, Залучча Гар., Мікалаёва Міёр. Войдзе ляжыць тая ануча. Радчонкі Гар., Грабяніца Віц. Войдзетка яно ляжыць. Асінторф Арш. Войдзітка стаіць клуня. Грабяніца, Кузняцова Віц. Восьдзека плот зламаўся і паваліўся. Лазічы Глыб. ВОДКІДЫ толькі мн. Адкіды. З гэтай бульбы нічога не палучыцца – столькі водкідаў свінням пайшло. Канашы Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶