ВЕТРАНІЦА ж. Франтон. У хаце была высокая ветраніца. Свяча Беш.
ВЕТРІНЫ толькі мн. Буйныя адходы пры ачыстцы зерня. Ветріны далёка ляцелі ад чыстага зірна. Асташэва Лёзн.
ВЕТРЫВАЛ гл. ВЕТРАВАЛ
ВЕЦЬ ж., зб. Пладаносная частка сцябліны аўса. Ветрам паламала вець аўса. Асташэва Лёзн., Перакопава Сен.
ВЕЧАРНЕЦЬ незак., безас. Вечарэць. Цяпер рана пачало вечарнець. Мілашы Брасл.
ВЕЧАРУШКІ мн., памянш.-ласк. Вячоркі. На вечарушкі збіраліся ў адну хату, співалі, расказувалі цікавыя гісторыі. Баева Дубр. Раней дзяўчаты вельмі любілі збірацца на вечарушкі. Пушкі Лёзн.
ВЕЧНЕ прысл. Заўсёды, пастаянна, увесь час. Вечне ты дома не бываіш. Опса Брасл., Гута Паст.
ВЕЧОРАМ прысл. Вечарам. Апранайся, бо вечорам будзе зімна. Дрысвяты Брасл.
ВЕШАЛА, ВЕРШАЛА н., ВЕШАЛЫ, ВЕШАЛЫ мн. Прыстасаванне з жэрдак конусападобнай формы для сушкі сена. Сена, каб яно ня мокла, удзявала ў вешала. Лонск Шарк. Паклалі сена на вершала. Бубалі Шум. Клевер ня дужа высах, так мы яго ў вешалы склалі. Ксенжаполе, Рудабісць Брасл. За дажджамі і на вешалах сена доўга сохнуць будзіць. Грэцкія Міёр. // Перакладзіна, жардзіна, прызначаная для развешвання чаго-н. А вун на вешале знімі пару цыбулін мне. Арэхаўск Арш., Багушэўск, Ског Сен., Гарадзец Шарк.
ВЕШАЛЬНІК м. Вісельнік. Тут закапаны адзін вешальнік. Станіславова Дубр.
ВЕШКА ж. Гронка. Гаворуць, арэхі ці жалуды вешкамі растуць. Гарэлькі Дубр. Паехалі ў маліны, а там такія вешкі былі. Гацькаўшчына Арш.
ВЕЯ ж. Ветраны млын. На гары ў нас некалі вея круцілася. Вярэнькі Паст.
ВІДАЦЦА незак. 1. Віднецца. Капуста вун там відаіцца за калодзежам. Палялейкі Шарк. 2. безасаб. Развідняцца. Я дадому прыйшла, калі пачынала відацца, дык бацька з хварасцінай ужо стаяў. Мазалава Віц.
ВІДЭЛЬКА ж. Відэлец. Вазьмі відэльку, паеж яешню. Шклянцы Докш. Відэлькі заўсёды ляжаць ад лыжак у асобным месце. Крыпулі Докш. Параўн. ванзэлак.
ВІЗАЛЬНІЦА ж. Вязальшчыца. Плахая з іе візальніца – няўсідчывая. Кузняцова Віц.
79 👁