Старонка 120
◀ / 305 ▶
ВЕРНІК м., бат. Аер. Ад гэтай хваробы вернік добра памагаець. Скрыдлева Віц. ВЕРХ м., кулін. Слой смятаны. Сёння раніцай цэлы сподак верху назбірала, будзець і чым капусту пабяліць і з чым блінцоў з'есці. Ласкаўшчына Глыб., Астроўна Беш., Баева Дубр., Малы Поўсвіж Леп., Маляўкі Міёр., Падворыца Сен. ВЕРХАВОДНІЦА ж., заал. Верхаводка, невялікая прэснаводная рыба. Хутка зноў павадка, зноў будзем лавіць верхаводніцу. Старыя Лаўкі Чаш. ВЕРХАЛІНА, ВЕРШАВІНА ж. Верхавіна дрэва. Ад ветру верхаліна сільна гнулася. Вялікі Поўсвіж Леп., Ульянавічы Сен. Вершавіну дзерыва зламала бура. Горы Чаш. ВЕРХНІЦА ж. Верхняя кашуля. Купіў сабе зімнюю верхніцу. Абаляны Брасл. ВЕРЦІХВОСТ м., неадабр. Мужчына легкадумных паводзін. Я яго добра знаю, ён рэдкі верціхвост. Швэплі Докш. ВЕРШАВІНА гл. ВЕРХАЛІНА ВЕРШАК м. Вешалка. Пакладзі шляпу на вершак. Андроны Паст. ВЕРШАЛА гл. ВЕШАЛА ВЕР'ЯНАЎКА гл. ВАЛЕР'ЯНА ВЕСЕЛЬНІЦА ж. Нявеста. У той год многа весельніц было. Рыпіншчына Шум. ВЕСКІ прым. Цяжкі, які мае вялікую вагу. Воз саломы падмок, стаў вескі. Мікуліна Глыб. Параўн. вагкі. ВЕСЛІЦА ж. Сходы, драбіны. Калі была малая, то дагары нагамі ляцела з той весліцы. Янкі Докш., Дубраўкі Пол. Каб залезці на дах, трэба весліцу прымайстраваць. Грыцы Глыб. ВЕСЯЛУХА ж. Вясёлка. Перастаў дождж – стала весялуха. Красніца Чаш. ВЕТРАВАЛ, ВЕТРЫВАЛ м. Ветралом, буралом; дрэвы, паваленыя ветрам. Послі той буры дорога так і асталася ветравалам перакрытая. Пяцігорск Беш., Кульгаі Глыб., Гута Паст. Учора вецер нарабіў ветрывалу. Якубаўшчына Лёзн., Бяседы Леп. ВЕТРАВІК м. Флюгер, прыбор для вызначэння напрамку ветру. // Прылада для адпужвання птушак. Ветравік у нас і на вецер паказваіць, і птушак адпугваіць. Навязкі Сен. ВЕТРАДУЙ м., толькі адз. Навальніца з моцным, шквалістым ветрам. У дзярэўні ўчора ветрадуй бальшы быў – многа дзярэўяў злажыў. Янкавічы Рас. ВЕТРАНІК м., бат. Дзьмухавец. У нашым садзе красаваліся ветранікі. Беразіно Докш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 305 ▶