Старонка 119
◀ / 305 ▶
ВЕЛОК, ВІЛОК м. Качан капусты. Велок капусты не забудзь узяць, а то забяруць. Баршчоўка Віц., Загарадна Лёзн. Капуста нешта не завязалася і вілок дужа малінькій. Гразіна Арш., Халамер'е Гар., Пышна Леп. Параўн. віток. ВЕЛЬКАНАЦ, ВЕЛЬКАНЕЦ гл. ВЕЛІКАНЕЦ ВЕЛЬКІ прым. 1. Выдатны, які валодае высокай ступенню пэўнай якасці. Велкі чалавек наш сын, усе да яго з павагай адносяцца. Радзюкі Шарк. 2. Дарослы. Вельквя выраслв ўнучка за лета. Дрысвяты Брасл., Аўсеева Сен. 3. Значны па колькасці. У яго велькі заробак. Смаляны Арш. ВЕЛЬМА прысл. Вельмі. Вельма пабачыць хацелася б, каб на свае вочы. Бугаі Сен. ВЕЛЬМАВАЦЬ незак. Частаваць. Дарагіх гасцей вяльмуюць клёцкамі з душамі. Зоськава Арш., Полымя Сен., Селішча Уш. ВЕННІК м., зб., бат. Трава з кветаносным сцяблом у выглядзе мяцёлкі. Роў патроху стаў зарастаць веннікам. Параф'янава Докш. ВЕНЦ прысл. Больш. Ці стаў ты венц палучаць грошай? Папкі Міёр. ВЕРАБІНА ж., бат. Рабіна. Хачу яшчэ верабіну ля хаты пасадзіць. Туркова Міёр. Гэтую верабіну пасадзіў мой дзед. Задоры Леп. ВЕРАСАВІШЧА н. Месца, дзе расце верас. Сцежка ішла чэраз верасавішча. Жукава Гар. ВЕРАСК, ВЕРАСЬ, ВЯРЭСК м., бат. Верас. Вераск яшчэ ў начале аўгуста цвіцець пачынае. Тады ад вераску ў лясу як дым сірэневы. Старое Сяло Віц., Грыцы, Забор'е, Латышы Глыб., Парфенаўка Дубр., Малы Поўсвіж Леп., Баяноўшчына Пол., Горы, Кавалі Рас., Кугоні Уш., Лужкі Шарк., Забор'е Шум. У верася дужа ўкусны пах, такі салодкі. Храпакі Віц. Па вярэску добра растуць грыбы. Грыцы Глыб. ВЕРАСЯЛЕННІК м., бат. Ядловец. Верасяленнік на ўзлесках расцець. Гэта ёлачка такая маленькая з ягадкамі. Яго, калі капцяць, то дабаўляюць у агонь. Горы Рас. ВЕРАТ м., мед. Сып на целе. Такі верат па целу і свярбіць жа так. Горкі Шум. ВЕРАЎЧЫНА ж. Вяроўка. Вазьмі вераўчыну і схадзі за каровай. Высачаны Лёзн., Ветрына Пол. ВЕРАЦЕЙКА ж. Узгорак сярод балота. На верацейкі мы Купалу гуляем кажны год. Белая Ліпа Сен. ВЕРАЦЁНКА ж., заал. Гадзюка, вераценніца. Верацёнка грэлася на сонейку. Пальмінка Гар., Камянполле Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 305 ▶