ВАЎЧЭЦЬ незак. Рабіцца нелюдзімым. Ён жа малады нічога быў, а старэіць, дык ваўчэць пачаў. Выхадцы Лёзн.
ВАЦІНКА ж. Ватоўка. Ну й дош, уся вацінка змякла. Рускі Шум.
ВАША, ВОШЫНА ж. Вош. Не вадзіся ты з ім, а то і да цябе якая ваша перапаўзець. Новы Пагост Міёр., Кубелеўшчына Шарк. Вошына, што поўзаіць па курыцы, безурэдная для чалавека. Далуева Шум., Кавалькі Міёр.
ВАШКАЦЦА незак. Рабіць што-небудзь марудна, не спяшаючыся. Што ты вашкаешся, і так апаздываем! Сокарава Беш. Параўн. вазгаліцца.
ВЕДАМНА безас.-прэдык. слова. Ведама. Ведамна, цёмна ўжо на дварэ. Астроўна Беш.
ВЕДАЎКА ж. Школа. Во, раней тут была наша ведаўка. Баёўка Шум.
о ВЕДЗЬМІН ГРЫБ м. Атрутны грыб, падобны па форме да баравіка, але калі дакрануцца да шапачкі знізу, то ён сінее. Ведзьмін грыб дужа ядавіты. Дварэц Чаш.
ВЕДЗЯРКО, ВЕДЗЯРЦО н. Вядзерца. Прынясі хуценька ведзярко вадзіцы. Празарокі Глыб. Вунь стаіць ведзярцо, вазьмі. Бугаі Сен.
ВЕЖКА ж. Скрынка. Дужа цяжкая вежка з малаком. Вядрэнь Чаш.
ВЕЙКІ мн. Павекі з вейкамі. Яна ўжо і вейкі закрыла. Буды Шарк.
ВЕК прысл. Ніколі. Ні была я ў цябе дзесяць гадоў і век мая нага туды ня ступіць. Межава, Стар Арш., Стуканы Глыб., Бяседы Леп.
ВЕКАВІК м., бат. Вельмі старое дрэва. Вот у нас на Маргавіцкай гарэ векавік расце – сільны дуб, хоць і стары. Ні адна бура яго не зломіць. Маргавіца Докш.
ВЕКША ж., заал. Вавёрка. Хоць векшу падстрэлю. Кулінава Уш. Едзь у Лётцы і пабачыш векшу. Завяззе, Мікалаёва Шум.
ВЕЛІКАНЕЦ, ВЕЛЬКАНАЦ, ВЕЛЬКАНЕЦ м., рэліг. Вялікдзень. На Веліканец заўсёды яйкі красілі і булкі пяклі. Пашкі Шарк. На вельканац, канечне, трэба было ў касцёл схадзіць. Лынтупы Паст. На вельканец хадзілі ў касцёл яйкі свенціць. Антонаўцы Брасл., Папшычы Глыб., Паташня, Сухавежа Міёр., Белішкі Паст.
ВЕЛІЦУЗАЗНЫ прым. Велічэзны. Ох, і веліцузазнага сама ўтрох злавілі! Сасноўка Докш.
92 👁