Старонка 117
◀ / 305 ▶
ВАСЬМІНАСТАТЫ ліч. Васемнаццаты. На васьмінастатым годзе ўжэ й сын быў, і хазяйства вялікая было. Турлы Паст. ВАСЬМЯРНЯ ж. Палатно на абрусы, ручнікі, тканае ўзорамі ў 8 нітоў. Гэтыя ручнікі – васьмярня, а грубчыя – дымка. Матырына Леп. ВАСЭЛЬНЫ прым. Вясельны. Васэльная сукенка – ну, вачэй не адвесці. Белішкі Паст. ВАТНІКІ, ВАТОВІКІ толькі мн. Цёплыя мужчынскія ватовыя штаны. Дзед, не ляжы ў брудных ватніках на пасцелі. Бачэйкава Беш., Абаляны, Антонаўцы Брасл., Язна Міёр., Алексінічы Сен., Вялікія Дольцы Уш., Лескавічы Шум. Надзявай наверх ватовікі: на вуліцы халодна. Гомля Пол. ВАТРАК м. Прылада для ачысткі зерня. Ватраком зярно чысцім ад асоту. Ватраком усё зярно прапусцім, і смецце асобна адлятае. Пятровічы Шарк. Параўн. варпа. ВАТРАНІЦА ж. Кош. Ватраніцай мы называем вялікую кашолку для травы хатняй жывёле. Велеўшчына Леп. ВАТЭТЫ займ. Гэты. Ватэты хлопец нічога. Сасновая Докш., Слабада Шум. Яны раз ноччу трапілі ў ватэты лес, запалілі агонь, а тут нешта зарагатала. Баршчоўка Віц. ВАЎДЫР м. Хмара. У, ваўдыр які насунуўся, мабыць, дождж будзе. Бачэйкава Беш. Нешта ваўдыры захадзілі, калі хочаш, то сена пазамочаць. Выдрэя Лёзн. ВАЎКАЧ м., асудж. Нелюдзімы, злосны чалавек. У хату зайшоў як ваўкач нейкі. Ні табе добры дзень, ні да свідання. Папкі Міёр. ВАЎНЕЙКА, ВАЎНУШКА гл. ВАЛАВЯНКА ВАЎЧАНЁНАК м. Ваўчаня. Дарогу перайшла ваўчыха і два ваўчанёнкі. Новыя Валосавічы Леп. Што ты глядзіш на мяне, як ваўчанёнак? Багатырская Пол. ВАЎЧАНКІ, ВАЎЧОЎКІ мн., бат. Агульная назва неядомых грыбоў. Глядзі ваўчанак не назбірай! Падбярэззе Тал. Ета ж ваўчоўкі, ідзі выкідвай, а то атравімся яшчэ. Котава Віц. ВАЎЧОК м. Верх страхі, вільчык. Зламала буря старую бярозіну, дык яна чуць за ваўчок ні зачапілася, як падала. Іванск Чаш. ВАЎЧОК м., заал. Насар; данскі ёрш. У нашай рэчцы ваўчкі водзяцца. Заенкі Пол. Вельмі добра лавілісь ваўчкі ў мяне. Буеўшчына Шарк. ВАЎЧОЎКІ гл. ВАЎЧАНКІ ВАЎЧЫНЕЦ м., бат. Бружмель. Ваўчынец цвіціць маленькімі цвяткамі. Пірагі Дубр., Крынкі Лёзн. Вунь сколька ваўчынца нарасло! Павулле, Рацькава Уш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 305 ▶